Томас Кромвель
Томас Кромвель, 1-ы граф Эсэкс (англ.: Thomas Cromwell; каля 1485 — 28 ліпеня 1540) — англійскі дзяржаўны дзеяч, першы саветнік Генрыха VIII у 1532-1540 гг., галоўны ідэолаг Англійскай Рэфармацыі, адзін з заснавальнікаў англіканства.
Біяграфія
правіцьПаходжанне
правіцьДзед Томаса Кромвеля быў кавалём, бацька — Уолтэр Кромвель — карчмаром і ўладальнікам бровара.[8] Існуюць сведчанні, што ён не толькі меў буяны нораў, але і абвінавачваўся ў махлярстве. Маці Томаса, Кэтрын, на момант шлюбу з Уолтэрам Кромвелем у 1474 годзе жыла ў Путні ў доме мясцовага адваката, Джона Уэлбека.[8] У Кромвеля было дзве сёстры, старэйшая сястра Томаса Кромвеля — Кэтрын — выйшла замуж за Моргана Уільямса, юрыста ва Уэльсе. Сын Кэтрын і Моргана, Рычард працаваў на службе ў дзядзькі і змяніў прозвішча на Кромвель. Рычард быў прадзедам лорда-пратэктара Олівера Кромвеля.
Юнацтва
правіцьМала вядома пра раннія гады жыцця Томаса Кромвеля. Лічыцца, што ён нарадзіўся ў верхняй частцы Путні-Хіл (цяпер гэта частка Лондана). Гэта быў вядомы прыстанак разбойнікаў, і толькі нямногія смельчакі адважыліся праязджаць праз яго ўначы.
З дзяцінства быў свавольнікам. У юнацтве ён пакінуў сям'ю ў Путні і перабраўся ў Францыю, дзе паступіў наймітам ў войска караля Людовіка XII. Ваяваў у Італіі, у прыватнасці адрозніўся ў бітве пры Гарыльяна ў 1503 годзе.
Пасля гэтага паступае на службу да фларэнційскага банкіра Фрачэска Фрэскабальдзі. Некаторы час жыве ў Фларэнцыі. Неўзабаве становіцца агентам і прадстаўніком банка Фрэскабальдзі ў шэрагу еўрапейскіх краін. За гэты час ён пабываў у большасці дзяржаў Італіі, у Францыі, Англіі, Нідэрландах, у прыватнасці ўсталёўвае сяброўскія адносіны з купцамі Антверпена. У час знаходжання ў Англіі ў 1513 годзе Кромвель жэніцца. Тым не менш працягвае заставацца на службе банка Фрэскабальдзі. У той жа час у 1514 годзе выконвае даручэнні Крыстафера Бейнбрыджа, архібіскупа Ёркскага, у Рым е наконт вырашэння шэрагу царкоўных пытанняў Англіі. Пасля гэтага становіцца англійскім гандлёвым агентам ў Галандыі, а затым у Кале.
Дзяржаўная кар'ера
правіцьУ 1520 годзе ён канчаткова вяртаецца ў Англію са значным капіталам, дзе пагружаецца ў грамадскае і палітычнае жыццё. Пры гэтым не пакідае гандлёвых (прадае воўну) і фінансавых спраў. Праз некаторы час становіцца адвакатам. У 1523 годзе абраны членам Палаты абшчын. Знаёміцца і збліжаецца з кардыналам і лорд-канцлерам Томасам Уолсі. Неўзабаве становіцца сакратаром апошняга, кіраўніком кардынальскімі маёнткамі. За паспяховую працу Уолсі даручае Кромвель справу аб скасаванні малых кляштараў.
Пасля падзення кардынала Уолсі Кромвель захаваў свае пасады. У 1529 годзе ён зноў абіраецца дэпутатам Палаты абшчын ад Таўтана. У 1530 годзе кароль Генрых VIII робіць яго членам Тайнага савета. Гэта абумоўліваецца падтрымкай імкненняў караля наконт аддзялення англійскай царквы ад каталіцкай, падпарадкавання яе каралю, укаранення ідэй пратэстантызму. Кромвель таксама падтрымаў шлюб караля з Ганнай Балейн. Менавіта Кромвелю было даручана рэалізаваць мары караля ў парламенце. У 1531—1532 гадах працягвалася барацьба Томаса Кромвеля з прыхільнікамі захавання падпарадкавання англійскай царквы Рыму. Урэшце рэшт 14 мая 1532 пад пагрозай рэпрэсій Кромвель дамогся ад парламента разрыву з каталікамі, зацвярджэння ідэі вяршэнства караля над царквой. Яго закляты вораг Томас Мор сышоў у адстаўку з пасады лорда-канцлера.
У падзяку за гэта ў 1532 годзе кароль падаў Кромвелю ўладанні Ромні і пасаду захавальніка каралеўскіх каштоўнасцяў, у 1533 годзе канцлерам казначэйства, у 1534 годзе дзяржаўным сакратаром. У далейшым Кромвель актыўна падштурхоўваў караля да стварэння незалежнай Англіканскай царквы. Да 1454 года былі прыняты ўсе законы для ўкаранення гэтага статусу. У 1534 годзе Кромвель прызначаецца генеральным вікарыем караля ў царкоўных справах. На гэтай пасадзе займаўся секулярызацыяй царкоўнай маёмасці, у тым ліку і кляштараў. Сваю задачу выконваў дастаткова жорстка, за што атрымаў мянушку «молат манахаў».
У 1536 годзе прыняў актыўны ўдзел у працэсе над каралевай Ганнай Балейн, якая ў выніку была пакарана смерцю. Падтрымаў караля Генрыха VIII у намеры ажаніцца з Джэйн Сеймур. За гэта атрымаў пасады захавальніка каралеўскага архіва і лорда-захавальніка Малой пячаткі. Тады ж Кромвель становіцца лордам і баронам Англіі.
Дзеянні каралеўскай адміністрацыі на чале з Томасам Кромвелем выклікалі абурэнне ў Англіі, і ў 1537 годзе на поўначы краіны пачалося паўстанне, якое атрымала назву «Паломніцтва Міласэрнасці», паўстанцы сярод іншага патрабавалі пакарання смерцю Кромвеля. Аднак каралю ўдалося здушыць гэта паўстанне. Пасля гэтага з новай сілай Томас Кромвель працягнуў укараненне пратэстантызму ў Англіі. У 1537 годзе за заслугі перад каронай становіцца кавалерам Ордэна Падвязкі. Апроч іншага Кромвель клапаціўся аб выданні Бібліі на англійскай мове. Для гэтага запрасіў спецыялістаў друку з Нідэрландаў. Дзякуючы настойлівасці Кромвеля ў 1539 годзе выйшла першае друкаванае выданне Бібліі на англійскай мове.
У той жа час Томас Кромвель зладзіў шлюб Генрыха VIII з Ганнай Клеўскай. Яе брат займаў віднае месца на захадзе Германіі, падтрымліваў рэфарматараў. Таму Кромвель спадзяваўся ўзмацніць уплыў Англіі на кантыненце. У 1540 годзе Томас Кромвель становіцца графам Эсэкскім, а таксама лордам-вялікім камергера. Зрэшты шлюб караля Генрыха VIII з Ганнай Клеўскай не склаўся з-за асабістых прычын. Гэта выклікала гнеў Генрыха VIII, які стаў шукаць вінаватага. Ворагі Кромвеля — герцаг Томас Норфалк і біскуп Стывен Гардынер пераканалі караля ў нядобранадзейнасці Томаса Кромвеля улічваючы тое, што ён быў ініцыятарам гэтага шлюбу. 10 чэрвеня 1540 года на пасяджэнні Тайнага савета Кромвель быў арыштаваны. Яго абвінавацілі ў здрадзе і ерасі. 28 ліпеня 1540 года пакараны ў Таўэры.
Сям'я
правіцьЖонка — Элізабет Уайкіс
дзеці:
- Грэгары (1514—1551)
- Ганна, памерла немаўлём
- Грэйс, памерла немаўлём
Крыніцы
правіць- ↑ Thomas Cromwell — 2009.
- ↑ Thomas Cromwell // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ MacCulloch D. Thomas Cromwell: A Life — Лондан: Allen Lane, 2018. — С. 16–17.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б Leithead 2008
Літаратура
правіць- Leithead, Howard. Cromwell, Thomas, Earl of Essex (b. in or before 1485, d. 1540) (англ.). — 2008. — DOI:10.1093/ref:odnb/6769.
- John Schofield: Thomas Cromwell — The Rise and Fall of Thomas Cromwell — Henry VIII's Most Faithful Servant. The History Press Ltd., 2008 ISBN 978-0-7524-4604-2
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Томас Кромвель