Італія

дзяржава ў Паўднёвай Еўропе, у цэнтры Міжземнамор'я

Іта́лія (італ.: Italia [iˈtaːlja]), Італья́нская Рэспу́бліка (італ.: Repubblica Italiana) — краіна ў Паўднёвай Еўропе. Знаходзіцца на Апенінскім паўвостраве. Цягнецца ад паўночных Альпаў амаль да ўзбярэжжа Паўночнай Афрыкі, ствараючы, такім чынам, лінію даўжынёй 1100 км. Італію акружаюць Лігурыйскае і Тырэнскае мора на захадзе, Іанічнае мора на поўдні і Адрыятычнае мора на ўсходзе. У нацыянальную тэрыторыю Італіі ўваходзяць два вялікіх вострава, гэта Сардзінія і Сіцылія, а таксама мноства маленькіх астравоў, такіх як Капры, Іхія, Эльба; Ліпарскія астравы паўночней Сіцыліі; астравы Пантэлерыя, Ліноза, Ламп'ёнэ і Лампедуза паміж Сіцыліяй і Афрыкай. Па пагадненню з Югаславіяй 19541971 гг., у склад Італіі ўвайшоў Трыест з вобласцю Істрыя. На тэрыторыі самой Італіі існуюць два невялікіх незалежных анклава — Ватыкан і Рэспубліка Сан-Марына. Італія мяжуе на захадзе з Францыяй, на поўначы з Швейцарыяй і Аўстрыяй, на ўсходзе са Славеніяй. Сталіца Італіі — Рым.

Італьянская Рэспубліка
італ.: Repubblica Italiana
Герб Італіі
Сцяг Італіі Герб Італіі
Размяшчэнне Італіі (цёмна-зялёны):
— у Еўропе (светла-зялёны і цёмна-шэры)
— у Еўрапейскім саюзе (светла-зялёны)
Гімн: «Il Canto degli Italiani (Песня італьянцаў)»
Заснавана 2 чэрвеня 1946
Афіцыйная мова італьянская[note 1]
Сталіца Рым
Найбуйнейшыя гарады Рым, Мілан, Неапаль, Турын, Палерма, Генуя, Балоння, Фларэнцыя, Бары, Катанія, Венецыя
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Серджа Матарэла
Джузэпэ Контэ
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
70-я ў свеце
301 230 км²
2,4
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

60 605 053[1] чал. (23-я)
201.1 чал./км²  (43-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$1,771 трлн[2]  (10-ы)
$29 417[2]  (27-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$2,036 трлн[2]  (7-ы)
$33 828[2]  (22-ы)
ІРЧП (2011) 0,874[3] (вельмі выс.) (24-ы)
Этнахаронім італьянец, італьянка, італьянцы
Валюта еўра[note 2]
Інтэрнэт-дамен .it[note 3]
Код ISO (Alpha-2) IT
Код ISO (Alpha-3) ITA
Код МАК ITA
Тэлефонны код +39
Часавыя паясы +1

Сучасная Італія ўтварылася ў 1861 г., пад кіраўніцтвам караля Сардзініі Віктора Эмануіла II. Дагэтуль Італія складалася з шматлікіх незалежных дзяржаў, чый сепаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем з іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі: Эмілія-Раманья, Фрыулі-Венецыя-Джулія, Лігурыя, Ламбардыя, П’емонт, Трэнціна Альто-Адзіджэ, Вале-д’Аоста і Венета. Шэсць знаходзіцца ў Цэнтральнай частцы краіны: Абруца, Лацыё, Марке, Малізэ, Таскана і Умбрыя. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох: Апулія, Базіліката, Калабрыя і Кампанія. Астатнія два рэгіёны — гэта астравы Сіцылія і Сардзінія. Італія знаходзіцца на сусветнай гістарычнай арэне з часоў Рымскай Імперыі. Сучасная Італія з’яўляецца індустрыяльна развітай краінай, адным з лідараў Еўрапейскага Саюза.

Сімволіка дзяржавы правіць

Сцяг правіць

Упершыню італьянскі трыкалор з’явіўся 7 студзеня 1797 года ў Эміліі як сцяг рэспублікі, абвешчанай Джузэпэ Кампаньёні. Падчас кіравання Напалеона сцяг таксама выкарыстоўваўся як сімвал Французскай рэвалюцыі.

Пасля Венскага кангрэса і Рэстаўрацыі трыкалор застаўся сімвалам свабоды і быў выкарыстаны ў рэвалюцыйных рухах 1831 года і 1848 года.

У 12-м артыкуле Канстытуцыі Італіі гаворыцца, што «сцяг Італіі — гэта трыкалор, зялёны, белы і чырвоны ў выглядзе трох роўных вертыкальных палос».

Нацыянальны гімн правіць

Італьянскі гімн, вядомы таксама як «Браты Італіі» і «Песня італьянцаў» — з’яўляецца неафіцыйна гімнам Італьянскай Рэспублікі з 12 кастрычніка 1946 года. 17 лістапада 2005 года Сенат у першым чытанні прыняў закон аб афіцыйным гімне, аднак далей закон не прайшоў і гімн так і застаўся на неафіцыйным узроўні. Тэкст гімна быў напісаны ўвосень 1847 года Гафрэда Мамелі, а музыка, трохі пазней, кампазітарам Мікеле Навара. У 80-я гады XX стагоддзя таксама шырока быў распаўсюджаны ўрывак з оперы Джузэпэ Вердзі «Набука», які выконваўся ў якасці гімна.

Герб правіць

Афіцыйная эмблема Італьянскай Рэспублікі была апублікавана Прэзідэнтам Італіі Энрыка дэ Нікола 5 мая 1948 года. Эскіз эмблемы быў зроблены мастаком Паала Паскета, які выйграў гэта права ў конкурсах 1946 і 1947 гадоў сярод 500 іншых кандыдатаў і амаль 800 эскізаў.

Эмблема ўяўляе белую пяціканцовую зорку з чырвонымі краямі, накладзеную на зубчастае кола з пяццю спіцамі, якое знаходзіцца паміж аліўкавай галіной злева і дубовай справа. Зялёныя галіны звязаны разам чырвонай стужкай з надпісам «Італьянская Рэспубліка» (італ. REPUBBLICA ITALIANA) вялікімі белымі літарамі.

Назва правіць

Існуе багата здагадак наконт этымалогіі назвы «Italia», якія былі прапанаваны гісторыкамі і лінгвістамі[4]. Паводле аднога з найбольш распаўсюджаных тлумачэнняў, тэрмін Italia мае грэчаскае паходжанне і з аскоцкай мовы Víteliú перакладаецца як «зямля цяляці»[5]. Бык быў сімвалам паўднёвых італьянскіх плямёнаў і ён часцяком выкарыстоўваўся пад час самніцкіх войнаў як сімвал непакорнасці Рыму і волі паўднёвай Італіі. Грэчаскі гісторык Дыянісій Галікарнаскі звязваў назву з імем легендарнага караля сікулаў і энотраў Італам, які таксама згадваўся Арыстоцелем і Фукідыдам.

Назва Italia першапачаткова ўжывалася толькі да паўднёвай часцы паўвострава, да сучаснай Калабрыі, паводле Антыёха Сіракузскага. Але ў яго часы слова Энотрыя і Італія былі сінонімамі, болей таго, імя ўжывалася да тэрыторыі Лейканіі. Грэкі паступова сталі ўжываць назву адносна да больш шырокай тэрыторыі, а потым і да ўсяго паўвострава[6].

Гісторыя правіць

Прагісторыя і старажытны Рым правіць

Раскопкі ў Італіі выявілі наяўнасць сучаснага чалавека яшчэ ў перыяд палеаліту, каля 200 000 гадоў таму[7]. Італьянскія плямёны дарымскай Італіі, як умбрыйцы, лаціняне (прашчуры рымлян), вольскі, самніты, кельты і лігуры, якія засялілі паўночную Італію, і многія іншыя пераважна індаеўрапейскія плямёны. Сярод асноўных гістарычных народаў, не індаеўрапейскага паходжання вылучаюць этрускаў, элімцаў, сікулаў і дагістрычных сардзінцаў.

Паміж 1711 стагоддзямі да н.э. грэкі мікенскай цывілізацыі ўсталявалі кантакты з Італіяй[8], а ў 8-м і 7-м стагоддзях да н.э. грэчаскія калоніі былі створаны на ўзбярэжжах Сіцыліі і паўднёвай часткі італьянскага паўвострава, якія сталі вядомы пад назвай Вялікая Грэцыя. Таксама фінікійцы заснавалі калоніі на ўзбярэжжы Сардзініі і Сіцыліі.

Старажытны Рым быў спачатку невялікай сельскагаспадарчай суполкай, заснаванай каля 8 стагоддзя да н.э., з цягам часу мястэчка вырасла ў каласальную імперыю, якая ахоплівала ўсё Міжземнае мора, у якой старажытныя грэчаская і рымская культуры былі аб’яднаны ў адну цывілізацыю. Гэтая цывілізацыя была настолькі ўплывовай, што яе адгалоскі існуюць у сучасным праве, адміністрацыі, філасофіі і мастацтве, сфарміраваўшы падставу лічыць, што заходняя цывілізацыя заснавана на рымскай. У павольным згасані з канца 4 стагоддзя н.э., імперыя канчаткова разбілася на дзве часткі ў 395 годзе Заходнюю Рымскую імперыю і Усходнюю Рымскую імперыю. Заходняя частка, пад ціскам франкаў, вандалаў, гунаў, готаў і іншых груп насельніцтва з усходняй Еўропы, нарэшце, распалася, у выніку чаго на італьянская паўвостраў была падзелена на мноства невялікіх незалежных каралеўстваў, якія ваявалі паміж сабой у бліжэйшых 1300 гадоў. Усходняя частка засталася адзінай спадчыніцай рымскай дзяржавы.

Сярэднявечча правіць

 
Жалезная карона Лангбардскага каралеўства

У VI стагоддзі візантыйскі імператар Юстыніян адваяваў Італію ў остготаў, але ўварванне новай хвалі германскіх плямёнаў лангабардаў у канцы таго ж стагоддзя, знізілі візантыйскую прысутнасць на апенінскай паўвостраве. Ламбардскае каралеўства паўночнай і цэнтральнай Італіі была пазней далучана да імперыі франкаў Карлам Вялікім у канцы VIII стагоддзя. Францкія каралі дапамаглі рымскім папам усталяваць уладу ў цэнтральнай Італіі, ад Рыма да Равены. Да XIII стагоддзя ў італьянскай палітыцы дамінавалі адносіны паміж нямецкімі імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі і папамі рымскімі, таму большасць італьянскіх дзяржаў прытрымлівалася то аднаго то іншага боку.

 
Гербы італьянскіх марскіх дзяржаў

Менавіта ў гэты перыяд сфарміраваліся такія інстытуты ўлады, як сіньярыя і сярэднявечная камуна. У анархічных умовах, якія часцяком пераважалі ў сярэднявечных італьянскіх гарадах-дзяржавах, людзі шукалі моцнай улады, каб аднавіць парадак і супыніць бясконцыя ваенныя сутычкі мясцовай эліты. Спробы Берэнгара Фрыульскага і Ардуіна Іўрэйскага стварыць незалежнае аб’яднанае каралеўства Італія былі разгромлены Францкімі імператарамі. Нягледзячы на шматлікія разбуральныя войны, італьянскія гарады, асабліва на поўначы, хутка развіваліся і пазней пераўтварыліся ў своеасаблівую з’яву, як купецкую рэспубліку. У гэтых гарадах-дзяржавах, алігархічнай рэчаіснасці, дамінуючым была класа купецтва, пры гэтым існавала адносная свабода навуковай і творчай дзейнасці. Выбітным сярод іх, на поўначы Італіі, быў Мілан, які ў XII стагоддзі ўзначальваючы Ламбардскую лігу, разграміў разам з саюзнымі гарадамі-дзяржавамі нямецкага імператара Фрыдрыха Барбаросу, што прывяло да поўнай незалежнасці большасці паўночных і цэнтральных італьянскіх гарадоў.

З IX стагоддзя на Сіцыліі існаваў ісламскі эмірат пакуль у канцы XI стагоддзя нарманы яго не захапілі, разам з большасцю лямбардскіх і візантыйскіх дзяржаў паўднёвай частцы Італіі. Праз складаны шэраг падзей, на поўдні Італіі было створана адзінае каралеўства, якое кіравалася спачатку Гогенштаўфенамі, потым Анжуйскай дынастыяй, а з XV стагоддзя, дынастыей Арагона. На Сардзініі, былой візантыйскай правінцыі, з’явіліся незалежныя дзяржавы, аднак большая частка астравы знаходзілася пад кантролем Генуі альбо Пізы, пакуль каралеўства Арагон заваявала востраў у XV стагоддзі.

У пазнейшыя часы на тэрыторыі Італіі былі існавалі шматлікія марскія рэспублікі, як Венецыя, Генуя, Піза і Амальфі. Італьянскія рэспублікі займаліся гандлем на Усходзе, стваралі калоніі на ўзбярэжжах Чорнага і Міжземнага мораў, зладжвалі кантакты з Візантыйскай імперыяй і ісламскім міжземнаморскім светам. Гэтыя марскія рэспублікі бралі таксама актыўны ўдзел у крыжовых паходах, выкарыстоўваючы новыя палітычныя і гандлёвыя магчымасці. Рэспублікі пашыраліся таксама за кошт суседніх італьянскіх гарадоў, як Падуя, Верона, Бергама і іншыя. У Мілане ў той час было створана Міланскае герцагства, якое займала тэрыторыю заходняй Ламбардыі. П’емонт увайшоў у склад Савойскага графства. Фларэнцыя ператварылася ў высока арганізаваны гандлёвы і фінансавы цэнтр, стаўшы на многія стагоддзі еўрапейскай сталіцай шоўку, воўны, банкаў і ювелірных вырабаў. Гэта прывяло да доўгага суперніцтва з іншымі тасканскімі дзяржавамі, як Арэца, Лука, Піза і Сіена.

Італія адыгрывала значную ролю ў культурым развіцці Еўропы ў Сярэднявеччы. Акрамя рэлігійнай улады папы рымскага, Італія рэзідэнцыя першага еўрапейскага ўніверсітэта, што адчыніўся ў Балонні. Таксама шырока вядомы такія італьянскія рэлігійныя дзеячы як Бенедыкт Нурсійскі, святыя Францыск Асізскі і Тамаш Аквінскі, а таксама італьянскія пісьменнікі — Дантэ Аліг’еры, Джавані Бакача і Франчэска Петрарка. Школа Салерна дала магчымасць усёй Еўропе далучыцца да ведаў ісламскай і візантыйскай медыцыны, а кантакты паміж марскімі рэспублікамі і краінамі ісламскага міжземнамор’я прывялі да шырокага распаўсюджвання арабскіх лічбаў у Заходняй Еўропе.

 
Італія, 1494

Эпоха Адраджэння правіць

Да XV стагоддзю камуны Тасканы былі аб’яднаны вакол Фларэнцыі ў Вялікае герцагства Тасканскае, Ламбардыя была аб’яднана вакол Мілана ў Герцагства Мілан, Раманья была аб’яднана вакол Ферары ў Ферарскае герцагства, усе гэтыя дзяржавы ўяўлялі сабой манархіі. У Венецыі і Генуі захаваліся арыстакратычныя рэспублікі. У XVI стагоддзі на значнай частцы Італіі замацавалася панаванне Іспаніі, пасля вайны за Іспанская спадчына 17011714 — панаванне аўстрыйскіх Габсбургаў.

У 1797 годзе ў Італію ўвайшла Французская армія, былі ўтвораны Цыспаданская рэспубліка, Транспаданская рэспубліка, Венецыянская рэспубліка, Лігурыйская рэспубліка, П’емонцкая рэспубліка, Рымская рэспубліка, Неапалітанская рэспубліка, усе з’яўляліся алігархічнымі рэспублікамі. У тым жа 1797 годзе яны аб’ядналіся ў Цызальпінскую рэспубліку, пераназваную ў 1802 Італьянскую Рэспубліку, якая ў сваю чаргу ў 1805 годзе была ператворана ў Каралеўства Італія, каралём якога стаў Імператар Францыі Напалеон I. У 1814 годзе французская армія пакінула Італію, былі адноўлены Герцагства Мадэна, Герцагства Парма, Каралеўства Неапаль і Папская Вобласць былі адноўлены яшчэ 1799 годзе, Каралеўству Сардзінія быў вернуты П’емонт, Эмілія Папскай Вобласці, Ламбардыя і Венета Аўстрыі.

Новы час правіць

 
Джузэпэ Гарыбальдзі, адзін са стваральнікаў сучаснай Італіі

Барацьбой за адзіную Італію кіравалі карбанарыі, «Маладая Італія» і іншыя арганізацыі, ключавымі фігурамі ў якіх былі Джузэпэ Гарыбальдзі і Джузэпэ Мадзіні. Да канца 1860 тэрыторыя Італіі была галоўным чынам аб’яднана вакол Сардзінскага каралеўства (з 1861 Італьянскае каралеўства), у 1870 да Італьянскага каралеўства быў далучаны Рым.

Адміністрацыйны падзел правіць

Італія — дэцэнтралізаваная ўнітарная дзяржава. Сталіца дзяржавы — Рым. Краіна падзелена на 20 абласцей — Вале-д’Аоста, Ламбардыя, Трэнціна-Альта Адыджэ, Фрыўлі-Венецыя Джулія, П’емонт, Лігурыя, Венета, Таскана, Умбрыя, Эмілія-Раманья, Марке, Абруца, Лацыа, Малізэ, Базіліката, Кампанія, Калабрыя, Апулія, Сардзінія і Сіцылія, (з якіх 5 — Сіцылія, Сардзінія, Трэнціна-Альта-Адыджэ, Вале-д’Аоста і Фрыўлі-Венецыя Джулія — маюць асобы статус), якія ўключаюць у якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак 110 правінцый. Правінцыі ў сваю чаргу падзяляюцца на 8101 камуну. У аўтаномных абласцях ёсць свае прадстаўнічыя органы — абласныя саветы і выканаўчыя органы — джунты, вобласці і аўтаномныя правінцыі могуць прымаць абласныя і правінцыйныя законы па тых пытаннях, якія прапісаны ў Канстытуцыі.


Вобласць Сталіца Плошча (км²) Насельніцтва
Абруца Л’Акуіла &&&&&&&&&&010794.&&&&&010 794 &&&&&&&&01324000.&&&&&01 324 000
Апулія Бары &&&&&&&&&&019362.&&&&&019 362 &&&&&&&&04076000.&&&&&04 076 000
Базіліката Патэнца &&&&&&&&&&&09992.&&&&&09 992 &&&&&&&&&0591000.&&&&&0591 000
Вале-д’Аоста Аоста &&&&&&&&&&&03263.&&&&&03 263 &&&&&&&&&0126000.&&&&&0126 000
Венета Венецыя &&&&&&&&&&018391.&&&&&018 391 &&&&&&&&04832000.&&&&&04 832 000
Калабрыя Катандзара &&&&&&&&&&015080.&&&&&015 080 &&&&&&&&02007000.&&&&&02 007 000
Кампанія Неапаль &&&&&&&&&&013595.&&&&&013 595 &&&&&&&&05811000.&&&&&05 811 000
Лацыа Рым &&&&&&&&&&017207.&&&&&017 207 &&&&&&&&05561000.&&&&&05 561 000
Лігурыя Генуя &&&&&&&&&&&05421.&&&&&05 421 &&&&&&&&01610000.&&&&&01 610 000
Ламбардыя Мілан &&&&&&&&&&023861.&&&&&023 861 &&&&&&&&09642000.&&&&&09 642 000
Марке Анкона &&&&&&&&&&&09694.&&&&&09 694 &&&&&&&&01553000.&&&&&01 553 000
Малізэ Кампабаса &&&&&&&&&&&04438.&&&&&04 438 &&&&&&&&&0320000.&&&&&0320 000
П’емонт Турын &&&&&&&&&&025399.&&&&&025 399 &&&&&&&&04401000.&&&&&04 401 000
Сардзінія Кальяры &&&&&&&&&&024090.&&&&&024 090 &&&&&&&&01666000.&&&&&01 666 000
Сіцылія Палерма &&&&&&&&&&025708.&&&&&025 708 &&&&&&&&05030000.&&&&&05 030 000
Таскана Фларэнцыя &&&&&&&&&&022997.&&&&&022 997 &&&&&&&&03677000.&&&&&03 677 000
Трэнціна — Альта-Адыджэ Трэнта &&&&&&&&&&013607.&&&&&013 607 &&&&&&&&01007000.&&&&&01 007 000
Умбрыя Перуджа &&&&&&&&&&&08456.&&&&&08 456 &&&&&&&&&0884000.&&&&&0884 000
Фрыўлі-Венецыя-Джулія Трыест &&&&&&&&&&&07855.&&&&&07 855 &&&&&&&&01222000.&&&&&01 222 000
Эмілія-Раманья Балоння &&&&&&&&&&022124.&&&&&022 124 &&&&&&&&04276000.&&&&&04 276 000

Насельніцтва правіць

 
Дыялекты і іншыя мовы ў Італіі

Італія — краіна з аднымі з найбольш высокіх паказчыкаў шчыльнасці насельніцтва ў Еўропе. Найбольш высокая шчыльнасць складае 200 чалавек на 1 км² на Паўночна-Італьянскай раўніне, узбярэжжы Лігурыі, у паўночнай Таскане.

Прырост насельніцтва ў Італіі мае тэндэнцыю да скарачэння. У 1970 г. прырост склаў 4,4 %, а ў 1990 — ужо 0,5 %. Каля ¾ насельніцтва жывуць у гарадах. Найбольшыя гарады Італіі — Рым, Мілан, Неапаль і Турын — маюць больш за 1 млн гараджан. Іншыя вялікія гарады — Генуя, Палерма, Балоння, Фларэнцыя, Катанія і Венецыя.

Эміграцыя моцна паўплывала на італьянскую папуляцыю. З 1861 па 1965 год 26,5 млн італьянцаў эмігравалі, большая частка ў Злучаныя Штаты, Аргенціну і Бразілію, і толькі 6 млн вярнуліся. Пасля Другой Сусветнай вайны, многія з’язджалі на працу ў іншыя еўрапейскія краіны, галоўным чынам у заходнюю Германію і Швейцарыю, і толькі 25 % вярнуліся. З 80-х гг. эміграцыя спынілася і Італія сама пачала прымаць эмігрантаў, галоўным чынам з Паўночнай Афрыкі, Албаніі і Югаславіі, а пасля краху камуністычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе, пачаўся прыток з краін Усходняй Еўропы.

Італьянцы этнічна не гамагенны, што было выклікана працяглай гісторыяй падзеленасці і міграцыі. Мноства людзей размаўляе не на літаратурнай італьянскай мове, а на дыялектах альбо неітальянскіх мовах. Гэтыя дыялекты і мовы залежаць ад рэгіёну. Найбольш адасобленымі раманскімі мовамі з’яўляюцца мова Сардзініі, якая бліжэй за ўсіх да лацінскай мовы, на якой размаўляе 1,2 мільёна жыхароў Сардзініі; фрыульская, альбо рэтараманская мова, на якой размаўляюць 520 000 чалавек у паўночна-заходнім рэгіёне Фрыулія; ладына, рэта-раманская мова, на якой размаўляюць у гарах Трэнціна-Альта-Адыджэ. Цалкам неітальянскай групай з’яўляюцца 260 000 германа-італьянцаў, якія жывуць у Трэнціна-Альта-Адыджэ (былы аўстрыйскі Паўднёвы Ціроль) і размаўляюць на паўднёва-нямецкім дыялекце Аўстрыі і Баварыі. Таксама італьянскія славяне, колькасцю 53 000 чалавек, жывуць у рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія. Ізаляванымі групамі з’яўляюцца грэчаскія камуны, якія пражываюць часткова ў Апуліі, часткова ў Калабрыі (на поўдні краіны); албанскія калоніі ў Сіцыліі і Калабрыі; серба-харваты ў Малізэ; і французскамоўныя групы ў Аосце, на поўначы краіны.

Амаль 90 % італьянцаў — каталікі. Каталіцтва было прызнана афіцыйнай рэлігіяй Італіі па Латэранскаму каншахту паміж Ватыканам і Італіяй 11 лютага 1929 года, і гэты легальны статус быў адменены толькі ў 1984 годзе. Пратэстанты жывуць невялікімі абшчынамі і складаюць прыкладна каля 180 000 чалавек, колькасць яўрэяў складае прыкладна 35 000. Таксама дзейнічае Праваслаўная царква Італіі.

Адукацыя і здароўе правіць

Італьянская адукацыя вольная, дзеці вучацца з 6 да 14 год. Дзеці паміж 11 і 14 гадамі паступаюць у сярэднюю школу, якая з’яўляецца градуіраванай, і могуць скончыць яе ў класічнай навуковай школе, школе трэніроўкі выкладчыкаў, альбо ў разнастайных тэхнічных школах, дзе рыхтуюць студэнтаў для якой-небудзь прафесіі. Толькі невялічкая частка вучняў ідзе вучыцца ва ўніверсітэты. Галоўныя ўніверсітэты Італіі знаходзяцца ў Рыме, Неапалі, Мілане, Балонні, Турыне і Палерма. У г. Дуіна (камуна Дуіна-Аўрысіна, правінцыя Трыест, рэгіён Фрыўлі-Венецыя-Джулія) дзейнічае Адрыятычны каледж міжнароднай супольнасці.

Італьянская адукацыя зрабіла вялікі прагрэс у ХХ ст. У 1930 гг. толькі 20 % насельніцтва ведалі грамату. Сёння безграматнасць цалкам ліквідавана на поўначы краіны, але на поўдні адукацыйная сістэма працягвае цярпець ад недахопу фінансавання і недахопаў самой сістэмы, і, нягледзячы на зробленыя ўрадам крокі, адукацыйная сістэма ўсё яшчэ моцна залежыць ад кожнага асобнага рэгіёна. Сістэма аховы здароўя ў Італіі платная, але якасць аказанай медыцынскай дапамогі, зноў жа, залежыць ад рэгіёнаў. Мноства шпіталяў знаходзяцца на ўтрыманні разнастайных каталіцкіх ордэнаў. Узровень смяротнасці пайшоў уніз, пачынаючы з 70-х гг., і зараз ён амаль дасягнуў сярэднееўрапейскага ўзроўню.

Культурныя інстытуты правіць

Акадэміі моцна паўплывалі на інтэлектуальнае жыццё ў Італіі. Адной з найзначнейшых застаецца Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі, заснаваная ў 1603 годзе ў Рыме. Нацыянальная Акадэмія Святога Лукі па мастацтвах заснавана ў XIV ст. Фларэнційская Акадэмія Нацыёнале дэла Круска (1582) навучае псіхалогіі, лексікаграфіі і граматыцы. Нацыянальная Акадэмія Святой Чэчыліі па музыцы заснавана ў Рыме ў 1566 годзе. Галоўным інстытутам па матэматыцы, фізіцы і натуральных навуках з’яўляецца Нацыянальны Даследчы Камітэт Італіі, заснаваны ў 1923 годзе. Галоўнай бібліятэкай з’яўляецца Нацыянальная Цэнтральная Бібліятэка, заснаваная ў 1747 годзе ў Фларэнцыі, фонд якой складаецца з 4 млн кніг. Рымская Віктора Імануіла II Нацыянальная Цэнтральная бібліятэка захоўвае 2,8 млн дакументаў, Цэнтральны Дзяржаўны архіў — 120 000 дакументаў.

Большасць музеяў і галерэй мастацтва знаходзіцца ў вялікіх гарадах. Найбольш знакамітымі з’яўляюцца палацца Піці, Уфіцы, і Нацыянальны Музей у Фларэнцыі. Таксама знакамітыя галерэя Баргезэ, Віла Джулія, Капіталійскі Музей, Нацыянальная Галерэя сучаснага мастацтва ў Рыме, Акадэмія ў Венецыі. «Універсіта Італьяна пер Страньеры», пабудаваны ў 1925 г. у Перуджыі, выкладае курсы па гісторыі Італіі і італьянскай культуры і італьянскую мову для іншаземных студэнтаў.

Эканоміка правіць

ХарактарыстыкаЗначэнне
Тып краінывысокаразвітая
ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці (ППЗ), млрд $, 20121863
ВУП па ППЗ на душу насельніцтва, $, 201230600
Тэмпы росту ВУП, % 2012-2,4
Структура ВУП, %, 2012прамысловасць — 24,2; сельская гаспадарка — 2,0; сфера паслуг — 73,8
Эканамічна актыўнае насельніцтва (ЭАН), млн. чал., 201225,65
Структура занятасці ЭАН, %, 2011прамысловасць — 28,3; сельская гаспадарка — 3,9; сфера паслуг — 67,8
Узровень беспрацоўя, %, 201210,6
Каэфіцыент Джыні, 201131,9
Узровень інфляцыі, %, 20123,3
Прыбыткі бюджэту, млрд $, 2012972,5
Выдаткі бюджэту, млрд $, 20121034,0
Знешняя запазычанасць, млрд $, 2008/2010/20122328/2223/2493
Рост прамысловасці, %, 2011/20120,2/-4,2
Асноўныя галіны прамысловасцімашынабудаванне, электратэхнічная, чорная металургія, хімічная, харчовая, лёгкая, керамічная
Вытворчасць электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011302,6
Спажыванне электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011313,8
Экспарт электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 20111,787
Імпарт электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 201147,52
Здабыча нафты, млн барэляў/дзень, 20110,099
Спажыванне нафты, млн барэляў/дзень, 20091,537
Экспарт нафты, млн барэляў/дзень, 20100,063
Імпарт нафты, млн барэляў/дзень, 20101,591
Падцверджаныя запасы нафты, млн барэляў, 1 студзеня 2012523,2
Здабыча прыроднага газу, млрд м³, 20118,634
Спажыванне прыроднага газу, млрд м³, 201177,83
Экспарт прыроднага газу, млрд м³, 20110,123
Імпарт прыроднага газу, млрд м³, 201170,37
Падцверджаныя запасы прыроднага газу, млрд м³, 1 студзеня 201266,0
Прадукцыя сельскай гаспадаркісадавіна і гародніна, вінаград, бульба, цукровыя буракі, соя, алівы, пшаніца, ялавічына, малочныя прадукты, рыба
Асноўны кірунак сферы паслугтурызм
Аб’ём агульнага экспарту, млрд $, 2012487,9
Асноўныя партнёры па экспарце, %, 2012ФРГ— 12,8; Францыя — 11,3 ;ЗША — 6,6; Іспанія — 4,8
Што экспартуеццапрадукцыя машынабудавання, высокаякасны тэкстыль і адзенне, машыны і камплектуючыя да іх, рухавікі, хімічная прадукцыя, прадукты харчавання, тытунь, каляровыя металы
Аб’ём агульнага імпарту, млрд $, 2012453,5
Асноўныя партнёры па імпарце, %, 20112ФРГ — 15,7; Францыя — 8,9; КНР — 7,0; Нідэрланды — 5,8; Іспанія— 4,8
Дэпазіты ў валюце і золатавалютныя рэзервы, млрд $, 31 снежня 2008/2009/2010/2011/2012104/132,8/158,9/173,3/181,7
Нацыянальная валютаеўра
Эканамічная карта 

Прыродна-рэсурсны патэнцыял правіць

Забяспечанасць прыроднымі рэсурсамі, у асаблівасці паліўнымі, вельмі малая.

Энергетычнымі рэсурсамі краіна забяспечана толькі на 15-17 %. Радовішчы каменнага вугалю размешчаны на Сардзініі, у Таскане, Умбрыі, на Калабрыі; нафты — на Сіцыліі, Паданскай нізіне, усходнім узбярэжжы Цэнтральнай Італіі; прыроднага газу — на Паданскай нізіне, шэльфе Адрыятычнага мора.

Металічныя рэсурсы. Нязначныя (агульныя запасы 54 млн т) радовішчы жалезных руд размешчаны на Сіцыліі, каля г. Аўгуста, а таксама на в. Эльба і (пірыт) ў Таскане. Значна большыя запасы поліметалічных руд (свінцова-цынкавыя з дамешкам серабра) і руд каляровых металаў (баксіты Акуніі, сурма Сардзініі, уран Лігурыі і Цэнтральнай Італіі). Сусветнае значэнне маюць запасы кінавары (руда на ртуць), размешчаныя ў Таскане.

Некаторыя раёны багатыя на будаўнічую сыравіну, у прыватнасці мармур (Карара), граніты і туфы.

Гідрарэсурсы большасцю сканцэнтраваны на поўначы Італіі, дзе з гэтай прычыны і сканцэнтраваны асноўныя магутнасці ГЭС і каляровай металургіі (выплаўка рафініраваных металаў).

Кліматычныя рэсурсы вызначаюцца вялікай працягласцю тэрыторыі краіны з поўначы на поўдзень, спецыфікай рэльефу і вятроў, з прычыны чаго поўнач і Паданская нізіна адносяцца да ўмеранага тыпу клімата, а астатняя частка — да міжземнаморскага. Гэта адбіваецца на спецыялізацыі сельскай гаспадаркі розных частак краіны і дазваляе вырошчваць культуры як міжземнаморскія, так і ўмеранага пояса. Гэтаму спрыяюць глебы: на поўначы і на Паданскай нізіне — у асноўным бурыя лясныя, а ў даліне р. По — алювіяльныя, а на астатняй тэрыторыі — карычневыя глебы субтропікаў.

Лясы займаюць каля 20 % тэрыторыі і сканцэнтраваны большай часткай на поўначы (хвойныя), дзе маюць вялікае прыродаахоўнае значэнне.

У цэлым тэрыторыя краіны можа быць ахарактарызавана як спрыяльная для жыццядзейнасці людзей.

Урад правіць

На рэферэндуме 2 ліпеня 1946 года італьянцы адмовіліся ад манархіі, Італія стала рэспублікай. Канстытуцыя Італьянскай рэспублікі прымаліся з 22 снежня 1947 года і канчаткова была прынята 1 студзеня 1948 года. Згодна з Канстытуцыяй, заканадаўчая ўлада падпарадкавана 630 сябрам парламента і 315 сябрам сената. Прэзідэнта рэспублікі абіраюць на сямігадовы тэрмін шляхам галасавання на чарговай сесіі парламента і трох дэлегатаў ад розных рэгіёнаў краіны. Выканаўчая ўлада падпарадкоўваецца кабінету міністраў, які фармуецца з партый парламента, на чале з прэм’ер-міністрам, які фармальна падпарадкаваны прэзідэнту краіны. У 20 рэгіёнах краіны абіраюць свой урад, які ажыццяўляе кіраванне на мясцовым узроўні. Пяць рэгіёнаў — Фрыулі-Венецыя-Джулія, Сардзінія, Сіцылія, Трэнціна-Альта-Адыджэ і Вале-д’Аоста маюць спецыяльны аўтаномны статус згодна з Канстытуцыяй.

Асноўнай палітычнай партыяй у Італіі з’яўляецца Хрысціянская Дэмакратычная партыя Італіі, якая была створана ў 1945 годзе. Іншымі значнымі партыямі з’яўляюцца Дэмакратычная партыя Левых (альбо Камуністы за рэформы) і Сацыялістычная партыя. Значную папулярнасць на поўначы набыла ўльтраправая партыя Ліга Поўначы. Маленькімі партыямі ў Італіі з’яўляюцца Сацыяльная Дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя, Ліберальная партыя, і неафашысцкая партыя Італьянскі Сацыяльны Рух.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Monthly demographic balance: January–November 2010 (італ.)(недаступная спасылка). ISTAT (28 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2018. Праверана 2 красавіка 2011.
  2. а б в г World Economic Outlook Database, October 2010(недаступная спасылка). International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2012. Праверана 20 лютага 2011.
  3. Human Development Report 2010 (англ.). United Nations (2010). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 5 лістапада 2010.
  4. Alberto Manco, Italia. Disegno storico-linguistico, 2009, Napoli, L’Orientale, ISBN 978-88-95044-62-0
  5. J.P. Mallory and D.Q. Adams, «Encyclopedia of Indo-European Culture» (London: Fitzroy and Dearborn, 1997), 24.
  6. Pallottino, M., «History of Earliest Italy», trans. Ryle, M & Soper, K. in Jerome Lectures, Seventeenth Series, ст.50
  7. Kluwer Academic/Plenum Publishers 2001, ch. 2. ISBN 0-306-46463-2.
  8. The Mycenaeans and Italy: the archaeological and archaeometric ceramic evidence Архівавана 22 жніўня 2009., University of Glasgow, Department of Archaeology

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2