Базіліката
Базіліка́та (іт. Basilicata) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Рэгіён падзяляецца на дзве правінцыі: Матэру і Патэнцу.
Базіліката | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Патэнца | ||||
Кіраўнік | Марсела Пітэла[d] | ||||
Насельніцтва (2008) | 597 768 | ||||
Плошча | 9 992 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
633 м | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-77 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
ГеаграфіяПравіць
Рэгіён ахоплівае вялікую частву Паўднёвых Апенін. Мяжуе з Апуліяй на поўначы, з Апуліяй і Іанічным морам на ўсходзе, з Калабрыяй на поўдні і Тырэнскім морам і Кампаніяй на захадзе.
Амаль палова тэрыторыі Базілікаты пакрыта горамі. Часткова сюды заходзіць масіў Паліна, вышэйшая кропка якога — Дольчэдормэ, 2267 м. Тут таксама праходзіць масіў Сірына, з вышынямі Монтэ Папа, 2004 м, Монтэ Рапара, 1764 м, і горная сістэма Мадалена, з вяршыняй Монтэ Вальтурына, 1836 м. На поўначы рэгіёна размешчаны вулкан Спента.
Раўніны займаюць 8% тэрыторыі. Вялікая частка з іх прымыкае да марскога ўзбярэжжа. З рэк найбольш значныя Брадана, Базента, Агры, Сіні і Кавонэ.
Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зоне ўзбярэжжа тыпова марскі, і чым далей углыб тэрыторыі, тым больш кантынентальны.
ГісторыяПравіць
Базіліката быў населены людзьмі розных народаў з глыбокай старажытнасці. Аднымі з якіх былі луканы, ад імя якіх паходзіць гістарычная назва рэгіёна - Луканія. Луканы былі пакораны лацінамі і рэгіён стаў адной з правінцый Рымскай імперыі.
У Сярэднявеччы рэгіён Базіліката падвергся шматлікім набегам германскіх плямёнаў, готаў і лангабардаў, пасля чаго знаходзіўся пад уладай Візантыі. У 847 г. Базіліката ўвайшоў у склад аўтаномнага княства Салерна, утворанага ў выніку падзелу лангабардскага герцагства Беневента. З XI ст. тэрыторыя рэгіёна ўвайшла ў склад каралеўства Абедзвюх Сіцылій, а затым Неапалітанскага каралеўства.
На працягу ўсёй гісторыі Базіліката заставалася найбедняйшым рэгіёнам Італіі, што спараджала пастаянныя сялянскія паўстанні, мяцяжы і масавыя міграцыі. Базіліката з'яўляецца найбяднейшым рэгіёнам Італіі і сёння.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базіліката
- Афіцыйная старонка