Неапалітанскае каралеўства
Неапаліта́нскае карале́ўства — дзяржава ў Паўднёвай Італіі ў 1282—1815.
Гістарычная дзяржава | |||||
Неапалітанскае каралеўства | |||||
---|---|---|---|---|---|
Regno di Napoli | |||||
|
|||||
1282 — 1799
|
|||||
Сталіца | Неапаль | ||||
Мова(ы) | французская і італьянская мова | ||||
Рэлігія | Каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка |
Неапалітанская піястра Неапалітанская ліра (1812-1815) |
||||
Насельніцтва |
2 000 000 чалавек у канцы 13 ст.[1] 5 700 000 чалавек у 1832 годзе |
||||
Форма кіравання | абсалютная манархія | ||||
Дынастыя |
Анжу-Сіцылійскі дом Валуа-Анжу Трастамара Габсбургі Бурбоны |
||||
Кароль | |||||
• 1282 — 1285 | Карл I | ||||
• 1815 — 1816 | Фердынанд IV | ||||
Гісторыя | |||||
• 1282 | Заснаванне | ||||
• 1816 | Аб'яднанне з Сіцыліяй у Каралеўстве Абедзвюх Сіцылій | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вылучылася ў 1282 з Сіцылійскага каралеўства пасля таго, як Карл Анжуйскі (гл. Анжуйская дынастыя) страціў Сіцылію.
Сталіца каралеўства — г. Неапаль.
Дасягнула магутнасці ў часы праўлення Роберта (1309—1343), які ўзначаліў італьянскіх гвельфаў (гл. гвельфы і гібеліны).
У выніку жорсткай барацьбы за прастол у Неапалітанскім каралеўстве ўсталявалася малодшае венгерскае адгалінаванне Анжуйскай дынастыі (1382—1435).
Пастаянныя войны з Сіцыліяй і ўнутраныя ўсобіцы аслаблялі каралеўскую ўладу. У 1442—1443 дзяржаву заваяваў кароль Арагона і Сіцыліі Альфонс V (у Неапалітанскім каралеўстве — Альфонс І), заснавальнік у Неапалітанскім каралеўстве Арагонскай дынастыі (1442—1501).
У выніку Італьянскіх войнаў 1494—1559 гадоў Неапалітанскае каралеўства — уладанне (з 1504) Іспаніі, разам з Сіцыліяй утварыла Каралеўства абедзвюх Сіцылій. Эканамічны заняпад дзяржавы (асабліва гарадоў), падатковы ўціск з боку іспанцаў выклікалі ў 16—17 стст. у Неапалітанскім каралеўстве шматлікія паўстанні.
Пасля нядоўгага аўстрыйскага праўлення (з 1707, фармальна ў 1714—1735) пад уладай іспанскіх Бурбонаў.
У 1805 Неапаль акупіраваны французскімі войскамі Напалеона І, кіравалі генералы Ж. Банапарт (1806—1808) і І. Мюрат (1808—1815). Пасля разгрому Напалеона зноў у Каралеўстве абедзвюх Сіцылій; з 1860 у складзе аб’яднанага Італьянскага каралеўства.
Зноскі
- ↑ Самаркин В.В. Численность населения, его состав и размещение // Историческая география Западной Европы в средние века. — М.: Высшая школа, 1976. — С. 87.
Літаратура
правіць- Неапалітанскае каралеўства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 256. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).