Іспанскія Бурбоны
Іспанскія Бурбоны ці Дом іспанскіх Бурбонаў ісп.: Casa de Borbón en España (з 1713) - бакавая галіна французскіх Бурбонаў.
Іспанскія Бурбоны | |
---|---|
Краіна | Каралеўства Іспанія |
Родапачынальны дом | Бурбоны |
Заснавальнік | Філіп V, кароль Іспаніі |
Цяперашні глава | Хуан Карлас I |
Год заснавання | 1713 |
Малодшыя лініі | Карлісцкая галіна, Габрыэлісцкая галіна, Франсісканская галіна, Бурбон-Арлеанская, Марыянская галіна, Тэрэзіянская галіна |
Тытулы | |
Кароль Іспаніі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бурбоны на іспанскім стальцы
правіцьПравы на сталец
правіцьПраз шлюб Людовіка XIII з дачкой Філіпа III (1598-1621) Ганнай Аўстрыйскай і шлюб яго пераемніка Людовіка XIV з дачкой яго пераемніка Філіпам IV Марыяй Тэрэзіяй Аўстрыйскай зрадніліся з іспанскімі Габсбургамі, што дазволіла ім пасля смерці бяздзетнага караля Карла II высунуць свае прэтэнзіі на сталец Іспаніі. 1 снежня 1700 года яго заняў унук Людовіка XIV герцаг Філіп Анжуйскі (нар. 1683) пад імянем Філіпа V, які стаў заснавальнікам дынастыі іспанскіх Бурбонаў. Філіп V здолеў захаваць карону ў барацьбе з кааліцыяй еўрапейскіх дзяржаў (гл. вайна за іспанскую спадчыну), але згодна з умовамі Утрэхцкага мірнага дагавора, 1713 быў вымушаны адмовіцца за сабе і сваіх спадчынікаў ад правоў на карону Францыі.
Бурбоны ў Іспаніі да 1808 года
правіцьБурбоны кіравалі ў Іспаніі да 1808:
- Філіп V (1700—1724, 1724—1746), яго сыны:
- Луіс I (1724);
- Фердынанд VI (1746—1759);
- Карл III (1759—1788) і сын апошняга:
- Карл IV (1788—1808).
Пасля мецяжу ў Аранхуэсе Карл IV 19 сакавіка 1808 адрокся ад прастола, але Напалеон I перашкодзіў узыходжанню яго старэйшага сына і спадчынніка Фердынанда, падчас спаткання ў Баёне ён прымусіў Карла IV (6 мая) і Фердынанда (10 мая) адмовіцца ад правоў на іспанскую карону і перадаў яе свайму брату Жазефу Банапарту (6 чэрвеня). Паражэнні Напалеона I у 1812—1813 адкрылі шлях да рэстаўрацыі іспанскіх Бурбонаў: па дагаворы ў Валансэ 8 снежня 1813 французскі імператар прызнаў іспанскім каралём Фердынанда, які заняў прастол 13 мая 1814 і стаў кіраваць як Фердынанд VII (1814—1833).
Бурбоны ў XIX стагоддзі і напачатку XX стагоддзя
правіць19 сакавіка 1830 Фердынанд VII змяніў закон аб пераходзе ў спадчыну прастола, падаўшы права на яго і жанчынам. Дзякуючы гэтаму карона пасля смерці Фердынанда VII перайшла не да яго брата дона Карласа Старэйшага (1788—1855), а да дачкі Ізабелы II (1833—1868).
Дон Карлас разам са сваімі прыхільнікамі (карлістамі) падняў мяцеж, падушаны толькі праз сем гадоў (Першая Карлісцкая вайна 1833—1840). У выніку Вераснёвай рэвалюцыі 1868 Ізабела II была зрынута і 30 верасня бегла ва Францыю. Канстытуцыя 1 чэрвеня 1869 захавала манархію, але пазбавіла Бурбонаў права на прастол. Аднак дзяржаўны пераварот 29 снежня 1874 прывёў да рэстаўрацыі Бурбонаў: карону атрымаў Альфонс XII (1874—1885), сын Ізабелы II і яе стрыечнага брата Франсіска (1822—1902), чыім бацькам быў Франсіска дэ Паўла, герцаг Кадыскі (1794—1865), восьмы сын Карла IV і заснавальнік лініі Бурбон-Кадыс.
Спадчыннікам Альфонса XII у 1886 стаў яго адзіны сын Альфонс XIII, які пасля перамогі рэспубліканцаў і сацыялістаў на муніцыпальных выбарах 12 красавіка 1931 пакінуў Іспанію; канстытуцыя 9 снежня 1931 ліквідавала манархічны лад.
Рэжым Франсіска Франка, які ўсталяваўся ў выніку грамадзянскай вайны 1936—1939, на аснове вынікаў рэферэндуму 6 чэрвеня 1947 абвясціў Іспанію манархіяй (26 чэрвеня 1947), аднак гэта была манархія без манарха, генералісімус Франка абвяшчаўся пажыццёвым рэгентам Іспаніі. Толькі 23 ліпеня 1969 Франсіска Франка прызначыў спадчыннікам іспанскага прастола прынца Хуана Карласа (нар. 1938), унука Альфонса XIII, у абыход яго бацькі графа Хуана Барселонскага, дараваўшы Хуану Карласу тытул прынца Іспанскага, а не прынца Астурыйскага — традыцыйны тытул для спадчынніка прастола. 22 лістапада 1975 года, пасля смерці дыктатара, ён стаў каралём Іспаніі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іспанскія Бурбоны