Альфонса XIII
Альфонса XIII (ісп.: Alfonso XIII, 17 мая 1886, Мадрыд — 28 лютага 1941, Рым) — кароль Іспаніі (1886—1931), дзед цяперашняга караля Хуана Карласа I.
ПраўленнеПравіць
У адрозненне ад большасці манархаў свету Альфонса валадарыў з самага нараджэння (ён нарадзіўся пасля смерці свайго бацькі Альфонса XII 17 мая 1886 года і быў неадкладна абвешчаны каралём), але не да самай смерці (ён быў выгнаны з краіны рэвалюцыяй 1931). Юнацкія і маладыя гады караля прыйшліся на іспанска-амерыканскую вайну, страту Кубы і Філіпін, пачатак палітычнага крызісу ў краіне — за гады яго валадарання анархісты забілі чатырох прэм’ер-міністраў Іспаніі. У 1902 16-гадовы манарх быў абвешчаны паўналетнім. Падчас пандэміі іспанскага грыпу, ўсхадзіўся ў апошнія месяцы першай сусветнай вайны ў 1918, кароль таксама захварэў, але ачуняў. 3 чэрвеня 1928 г. яму было прысвоена званне брытанскага фельдмаршала.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 La Ilustración Española y Americana — Madrid: 1869. — Vol. XXX, вып. XX. — P. 331. — ISSN 1889-8394
- ↑ Alfonso XIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Alfonso XIII de Borbón y Habsburgo, Rey de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alfons (Alfons XIII.) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11929074X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ 6,0 6,1 Alfonso XIII // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.huffingtonpost.es/entry/quien-esta-enterrado-en-el-panteon-de-los-reyes-de-el-escorial_es_5e316d23c5b693878a896eec Праверана 23 мая 2020.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альфонса XIII
Папярэднік: Альфонса XII |
Кароль Іспаніі 1886-1931 |
Пераемнік: Іспанская рэспубліка 1931-1939 (наступны кароль Хуан Карлас I з 1975) |