Найвысакародны ордэн Падвязкі (англ.: The Most Noble Order of the Garter) — вышэйшы рыцарскі ордэн Вялікабрытаніі. З’яўляецца адным з найстарэйшых ордэнаў у свеце.

Найвысакародны Ордэн Падвязкі
The Most Noble Order of the Garter
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва The Most Noble Order of the Garter
Дэвіз Honi Soit Qui Mal y Pense
Краіна Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Англія Англія
Тып Рыцарскі ордэн
Кім уручаецца манарх Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі[d]
Дата заснавання 23 красавіка 1348
Статус уручаецца
Старэйшая George Cross[d]
Малодшая ордэн Чартапалоху
Сайт royal.uk/the-orde… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усяго паводле статута рыцараў ордэна Падвязкі не можа быць больш за 24 чалавекі, апроч манарха, прынца Уэльскага, членаў каралеўскай сям'і і замежных манархаў[1].

Паводле статута манарх асабіста выбірае 24 члены ордэна, не кансультуючыся з міністрамі[1]. Іншыя члены каралеўскай сям'і і замежныя манархі, як правіла, становяцца малодшымі членамі ордэна.

Па меры сыходу з жыцця старых ардэнаносцаў манарх узнагароджвае новых. Звычайна яго рашэнне становіцца вядомыя грамадскасці 23 красавіка, у дзень Святога Георгія.

У чэрвені новаабраныя рыцары і дамы ўдзельнічаюць у працэсіі ў Віндзарскай крэпасці, дзе ім уручаецца цырыманіяльная падвязка і зорка — сімвал ордэна.

Гісторыя

правіць
 
Карціна Цырымонія з падвязкай (1901) А. Ш. Тайлера малюе легендарную сцэну, якая лягла ў заснаванне ордэна падвязкі: кароль Эдуард III падняў падвязку сваёй палюбоўніцы, якую яна згубіла

Заснаваны каралём Эдуардам III 23 красавіка 1348 года ў славу Бога, Найсвяцейшай Дзевы і Св. мучаніка Георгія, заступніка Англіі, з мэтай «злучыць некаторую колькасць годных асоб для здзяйснення добрых спраў і ажыўлення ваеннага духу».

Існуе шэраг легенд пра паходжанне ордэна, найбольш вядомая звязана з графіняй Солсберы. Падчас танца з каралём яна згубіла падвязку і ўсё вакол засмяяліся, кароль жа падняў падвязку і павязаў яе на ўласную нагу са словамі: фр.: «Honi soit qui mal y pense» (найбольш дакладны пераклад: «Хай сарамаціцца той, хто падумаў дрэнна пра гэта»), якія сталі дэвізам ордэна.

Паводле іншага падання, яшчэ ў канцы XII стагоддзя Рычарду I падчас крыжовага паходу, з’явіўся Св. Георгій і ўказаў завязаць падвязкі на нагах яго рыцараў.

Большасць брытанскіх ордэнаў з’яўляюцца агульнымі для ўсяго Злучанага Каралеўства, за выключэннем ордэна Падвязкі, які з’яўляецца чыста англійскім. Яго эквівалент у Шатландыі — ордэн Чартапалоху, які існуе з 1687 года, у Ірландыі — ордэн Святога Патрыка, які існаваў з 1783 года (пасля здабыцця незалежнасці Ірландыяй ім перасталі ўзнагароджваць і апошні яго кавалер памёр у 1974 годзе).

Колькасць членаў ордэна абмежавана — імі з’яўляюцца суверэн ордэна (манарх) і не больш за 24 кампаньёны (Companions). Кампаньёнамі могуць быць як рыцары (Knights Companions), так і лэдзі (Ladies Companions).

Дадатковымі (Supernumerary) удзельнікамі ордэна могуць станавіцца таксама члены брытанскай каралеўскай сям'і і замежныя манархі.

Членства ў ордэне падаецца асабіста суверэнам (членства ў іншых брытанскіх рыцарскіх ордэнах звычайна прысвойваецца па прадстаўленні прэм'ер-міністра). У 1946 годзе прэм'ер-міністр Клемент Этлі, па ўзгадненні з лідарам апазіцыі Уінстанам Чэрчылем, вярнуў каралю выключнае права прызначэння новых членаў, у мэтах дэпалітызацыі ордэна.

Пры ўступленні ў ордэн удзельнік абавязваецца выконваць усе ўмовы ордэна, найгалоўнай з якіх з’яўляецца абарона суверэна ордэна.

 
Знак ордэна (падвязка) на левым плячы каралевы Вікторыі. Сярэбраныя з дыяментамі літары складаюць дэвіз ордэна: «Honi soit qui mal y pense»

У гісторыі ордэна Падвязкі вядомыя выпадкі выгнання рыцараў за парушэнне статута арганізацыі. Так напрыклад 13 мая 1915 года ў сувязі з агрэсіяй супраць Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне былі пазбаўлены ордэна Падвязкі каля васьмі рыцараў. У тым ліку былі пазбаўлены тытула аўстрыйскі імператар Франц Іосіф I (754-ы рыцар), германскі імператар Вільгельм II (767-ы рыцар) і Эрнст Аўгуст II Гановерскі (769-ы рыцар).

Знакі ордэна

правіць
  • Стужка з цёмна-сіняга (амаль чорнага) аксаміту з вытканай золатам аблямоўкай і залатым надпісам: «Honi soit qui mal y pense» — «Сорам таму, хто падумаў пра гэта дрэнна»; яе носяць ніжэй левага калена і прымацоўваюць залатой спражкай (жанчыны носяць яе на левай руцэ). У сучаснай французскай мове першае слова дэвізу пішацца як «honni», але на стужцы захавана арфаграфія часу стварэння ордэна.
  • Залаты, упрыгожаны дыяментамі медальён з выявай Св. Георгія, на цёмна-сіняй стужцы, а на левай баку грудзей — сярэбраная зорка з чырвоным георгіеўскім крыжам. Падвязка надзяваецца ў пратакольных выпадках.
  • Існуюць і іншыя эмблемы ордэна (плашч, стужка і г.д.).

Сучасныя кавалеры ордэна

правіць

Рыцарамі ордэна Падвязкі з’яўляюцца члены каралеўскага прозвішча: герцаг Эдынбургскі — муж каралевы, спадчынны прынц Чарлз, пасвечаны ў рыцары Падвязкі ў 1968 годзе, прынцэса Ганна, прынц Уільям. З замежных манархаў ордэнам ганараваўся кароль Нарвегіі Харальд V, каралева Даніі Маргрэтэ II, кароль Іспаніі Хуан Карлас I і імператар Японіі Акіхіта.

Сярод рыцараў ордэна лічыліся ў 2005 годзе былыя прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі Эдвард Хіт, баранэса Тэтчэр і Джон Мэйджар, а таксама баранэса Соамс — дачка сэра Уінстана Чэрчыля.


Зноскі

  1. а б THE MOST NOBLE ORDER OF THE GARTERPDF (англ.)
  2. LIST OF MEMBERS OF THE MOST NOBLE ORDER OF THE GARTERPDF (англ.)
  3. Вызвалілася ў выніку смерці Маргарэт Тэтчэр 8 красавіка 2013 года.

Спасылкі

правіць