Акіхіта
Акіхіта (па-японску: 上皇明仁; нар. 23 снежня 1933, Токіа) — 125-ы імператар Японіі ў 1989—2019 гадах. Дэвіз праўлення — Хэйсэй («Усталяванне міра»). 30 красавіка 2019 дабраахвотна пакінуў прастол і пайшоў на спачынак, перадаўшы трон свайму старэйшаму сыну, наследнаму прынцу Нарухіта. Стаў першым імператарам за апошнія 200 гадоў (пасля імператара Какаку), які адрокся ад прастола.
Акіхіта | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 明仁 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хірахіта | ||||||
Пераемнік | Нарухіта | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 снежня 1933 (90 гадоў) |
||||||
Род | Японскі імператарскі дом | ||||||
Імя пры нараджэнні | яп.: 継宮明仁親王 | ||||||
Бацька | Хірахіта | ||||||
Маці | Кадзюн[d] | ||||||
Жонка | Міціко | ||||||
Дзеці | Нарухіта, Прынц Акісіна і Саяка Курода[d] | ||||||
Веравызнанне | сінтаізм | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАкіхіта, прынц Цугуномія, нарадзіўся 23 снежня 1933 г. у 06.39 (JST) у Токіа.
Акіхіта — старэйшы сын і пятае дзіця Імператара Сёва (Хірахіта) і імператрыцы Нагака. Прынц Акіхіта вучыўся ў школе пэраў Гакусюін з 1940 па 1952 г. Нараўне з традыцыйным японскім настаўнікам імператарскай сям’і С. Каідзумі ў прынца была таксама амерыканская выхавальніца — Элізабэт Грэй Вінінг, вядомы аўтар дзіцячых кніг, якая дапамагала прынцу ў вывучэнні англійскай мовы і заходняй культуры.
Імператар Акіхіта заняў трон пасля смерці свайго бацькі, імператара Хірахіта, у 1989 годзе.
У жніўні 2016 года ў звароце да нацыі ён сказаў, што пачынае адчуваць абмежаванні, якія накладае на яго ўзрост, і што гэта прывяло яго да разважанняў аб ролі і абавязках імператара. 9 чэрвеня 2017 верхняя палата парламента Японіі ўхваліла спецыяльны законапраект аб адрачэнні ад пасады 83-гадовага імператара.
У 2018 годзе Акіхіта выказаў глыбокае раскаянне з нагоды дзеянняў сваёй краіны ў часы Другой сусветнай вайны.
Імператар Акіхіта афіцыйна сышоў у адстаўку ў поўнач 30 красавіка 2019 года. На наступны дзень прайшоў рытуал па ўступленні на трон яго старэйшага сына Нарухіта.
Зноскі
- ↑ 瀬畑源 象徴天皇制の形成過程 : 宮内庁とマスメディアの関係を中心に — 2010. — С. 141. Праверана 25 жніўня 2019.