Ордэн Слана
Ордэн Слана (дацк.: Elefantordenen) — найвышэйшая нацыянальная ўзнагарода Даніі.
Ордэн Слана | |||
---|---|---|---|
Elefantordenen | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Elefantordenen | ||
Краіна | Данія | ||
Тып | ордэн | ||
Кім уручаецца | манарх Даніі[d] | ||
Дата заснавання | 1 снежня 1693 | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Малодшая | ордэн Данеброг | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьОрдэн Слана мае самы арыгінальны знак з усіх узнагарод свету. Большасць іншых ордэнскіх знакаў, нават пры ўсёй рэдкасці і незвычайнасці іх формаў, задумваліся як больш-менш плоскія, каб адным сваім бокам яны маглі шчыльна прылягаць да адзення. Знак ордэна слана ўяўляе сабой мініяцюрную аб'ёмную скульптурку: слон, пакрыты белай эмалью і ўпрыгожаны дыяментамі, нясе на спіне баявую вежку, да якой, у сваю чаргу, мацуецца кольца. Перад вежкай сядзіць чорны паганяты.
На міжнароднай мове эмблем слон сімвалізуе мудрасць, справядлівасць, вялікадушнасць і іншыя высакародныя якасці. У Даніі ён увесь час сустракаецца і ў іншых узнагародах, а таксама ў мастацкіх гравюрах і розных творах мастацтва, якія шмат у чым насычаны іншасказаннямі.
Гісторыя
правіцьДацкія рыцары, як і рыцары іншых краін, ахвотна далучаліся да крыжовых паходаў. Старажытная легенда апавядае, што ў час аднаго з такіх паходаў дацкія рыцары атрымалі перамогу над сарацынамі, якія змагаліся на баявых сланах. У памяць пра сустрэчу з гэтым велічэзным жывёлам і ў гонар здабытай перамогі ў 1190 годзе ў Даніі і быў заснаваны ордэн Слана. Аднак пэўную (а не легендарную) гісторыю гэтага ордэна можна прасачыць толькі з сярэдзіны XV стагоддзя, калі яго аднавіў дацкі кароль Крысціян II, каб узнагароджваць ім асоб абодвух палоў.
У статуце ордэна Слана гэтага часу адлюстроўваўся яшчэ і рэлігійны характар ордэнскага «Брацтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі», аднак у эпоху Рэфармацыі эмблематыка гэтага старажытнага ордэна пазбавілася свайго рэлігійнага зместу. Яшчэ раз ордэн Слана быў адноўлены ў 1623 годзе, калі стаў свецкай прыдворнай узнагародай, прычым толькі мужчынскай. Ордэнская зорка — васьміканцовая, шытая з круглых сярэбраных пласцінак. У цэнтры яе, на чырвоным аксамітавым полі, змешчана вялікая разетка з чатырохканцовым крыжам у абрамленні лаўровых галін, перавязаных уверсе і ўнізе залатымі стужкамі.
Статут ордэна быў перагледжаны ў 1693 г. каралём Крысціянам V, і членства ў ім было абмежавана да манарха, прынцаў крыві і трыццаці рыцараў. Ордэн павінен быў уручацца толькі суверэнам, дацкім і замежным. Таму з 1850 г. ордэн стаў вельмі выключным і — за некалькімі выключэннямі — уручаўся толькі асобам каралеўскай крыві і главам дзяржаў. У XX стагоддзі было ўзнагароджана толькі сем чалавек, якія не належалі да гэтай катэгорыі: Уінстан Чэрчыль (былы прэм'ер-міністр, 1950), фельдмаршал Бернард Мантгомеры (камандуючы сухапутнымі сіламі саюзнікаў, 1945), генерал Дуайт Эйзенхаўэр (вярхоўны галоўнакамандуючы экспедыцыйнымі сіламі, 1945), а таксама датчане Вільгельм Томсен (1912), Ганс Нільсен Андэрсан (1919), Нільс Бор (1947) і былы глава фірмы A.P. Moller-Maersk Group, прадпрымальнік Арнольд Мёлер (2000). З глаў дзяржаў быў пазбаўлены гэтага ордэна Нікалае Чаўшэску. Ордэн дае права на зварот «Ekscellence» (правасхадзіцельства) і зварот у пісьме «HE», даючы, такім чынам, свайму ўладальніку рыцарскі статус. Займае найвышэйшую пазіцыю ў парадку старшынства дацкіх узнагарод. У 1958 г. змены ў статуце яўна дапусцілі ўзнагароджанне жанчын (да гэтага з 1892 г. лічылася што статут дазваляе гэта няяўна, пад агульнай назвай «рыцар»).
Галерэя
правіць-
Знак на ланцугу
-
Знакі ордэна Слана.
-
Ланцуг ордэна. Малюнак.
Литература
правіць- Спасский И. Г. Иностранные и русские ордена до 1917 года / Ил. художник В. Трофимов. — СПб.: Дорваль; Бриз, 1993. — С. 77-79. — 196 с. — ISBN 5-8308-0042-X.
- Jørgen Pedersen. Riddere af Elefantordenen 1559—2009. — Odense: da:Syddansk Universitetsforlag, 2009. — 476 с. — ISBN 978-87-7674-434-2.
- Ионина Н. А. Сто великих наград. — М.: Вече, 2000. — 432 с. — ISBN 5-7838-1171-8
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ордэн Слана
- Ланцуг Ордэна Слана. Андрэй Хазін