Рыцар (ням.: Ritter, першапачаткова — коннік, вершнік) — сярэдневяковы дваранскі ганаровы тытул у Еўропе.

Выява турніру. Вальтэр фон Клінген

Рыцарства як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе ўзнікла ў франкаў у сувязі з пераходам у VIII ст. ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў. Пад уздзеяннем царквы і паэзіі, яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал воіна, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над конніцай, вынаходства агнястрэльнай зброі, стварэнне пастаяннага войска ператварылі феадальнае рыцарства, к канцу сярэдніх вякоў, у палітычнае саслоўе нетытулованага дваранства.

Рыцарскія доблесці

правіць

Рыцарскія доблесці —

  • мужнасць (pronesse)
  • вернасць, адданасць (loyaute)
  • велікадушнасць (largesse)
  • разважлівасць (le sens, у сэнсе ўмеранасці)
  • пачцівасць, куртуазнасць (courtoisie)
  • пачуццё гонару (honneur)

Рыцарскія запаведзі — быць верным хрысціянінам, ахоўваць царкву і Евангелле, абараняць слабых, любіць радзіму, быць мужным у бітве, падпарадкоўвацца і быць верным сеньёру, казаць праўду і трымаць сваё слова, ахоўваць чысціню нораваў, быць шчодрым, змагацца супраць зла і абараняць дабро і г. д.

Помнікамі сярэдневяковага рыцарства застаюцца замкі XIIXIV стст. З адпадзеннем рыцарства такія замкі ператвараліся часам у разбойніцкія гнёзды, апорныя пункты для сістэматычнага рабавання прыезджых суседзяў. Рудольф Габсбургскі знішчыў у Германіі вялікую колькасць такіх разбойніцкіх гнёздаў.

Сучаснасць

правіць

Рыцарскія традыцыі сёння адраджаюцца ў выглядзе турніраў і фэстаў[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Gautier. La Chevalerie. — P., 1884.
  • Schreckenstein R. von. Die Ritterwurde und der Ritterstand. — Freiburg im Br., 1886.
  • Schulz A. Das hofische Leben zur Zeit der Minnesinger. — 1879—1880. — (2. Aufl. — 1889.).
  • Kohler Die Entwickelung des Kriegswesens und der Kriegfuhrung in der Ritterzeit.
  • Henne am Rhyn. Geschichte des Rittertums. — Leipzig.