Рэгіянальная газета
«Рэгіянальная газета» — беларуская газета, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 года[1]. Рэгіён распаўсюджвання — былы цэнтр Вілейскай, а пасля Маладзечанскай вобласці — часткі колішняй Віленшчыны. Выданне аб’ядноўвае інфармацыйную прастору чатырох раёнаў Мінскай вобласці (Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Валожынскі) і трох раёнаў Гродзенскай вобласці (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі).
«Тыднёвік "Рэгіянальная газета"» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Рэгіянальная газета |
Тып | перыядычнае выданне[d] |
Фармат | 24 старонкі, фармат А3 |
Уладальнік |
Аляксандр Манцэвіч, Ніна Манцэвіч |
Выдавец | Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Рэдакцыя газеты "Рэгіянальная газета"" |
Галоўны рэдактар | Аляксандр Манцэвіч |
Заснавана | 28 красавіка 1995 |
Палітычная прыналежнасць | Незалежная |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68 а, 222310 |
Тыраж | 6500 |
ISSN | 1992-7155 |
Вэб-сайт | http://rh.by |
У рамках пагрому незалежных беларускіх медыя 19 ліпеня 2021 года адбыліся ператрусы ў рэдакцыі і журналістаў, галоўнага рэдактара дапыталі[2]. Падставы былі невядомыя, у журналістаў забралі тэхніку[3]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы[4].
20 студзеня 2022: iнфармацыйную прадукцыю сайта і тэлеграм-канала маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адапаведнае рашэнне прыняў суд Маладзечанскага раёна.
Выходныя звесткі
правіць24-х палосны тыднёвік фармату А3, тыраж (май 2018) 5000 экзэмпляраў.
Гісторыя
правіць«Рэгіянальная газета» («РГ») была першым масавым недзяржаўным выданнем у рэгіёне[5]. Спачатку газета выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб’ём, паляпшала якасць інфармацыі і сваё афармленне, стаўшы аўтарытэтным мясцовым выданнем[6]. Адзін з нешматлікіх беларускамоўных рэгіянальных СМІ ў Беларусі[7].
Лагатып газеты да 2014 года:
На старонках газеты і на сайце выдання[8] публікаваліся навукоўцы і краязнаўцы:
- Адам Мальдзіс,
- Генадзь Каханоўскі (пасмяротныя публікацыі)[9]
- Анатоль Рогач,
- Кастусь Харашэвіч,
- Анатоль Капцюг,
- Алесь Карлюкевіч,
- Сымон Барыс,
- Міхась Казлоўскі,
- Мікола Капыловіч[10]
- Сяргей Чыгрын,
- Уладзімір Содаль,
- Вольга Коласава,
- Барыс Бароўскі,
- Аляксандр Зайцаў,
- Наталля Іванова,
- Сяргей Верамейчык,
- Алена Саламевіч,
- Уладзімір Прыхач,
- Міхаіл Міхалевіч,
- Анатоль Сцебурака[11],
- Валянцін Ількевіч[11],
- Стэфан Плавінскі
Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцый. Адна самая істотная з іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». «РГ» выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.
Некалькі разоў газета падвяргалася рэпрэсіям. У 2004 годзе яна вымушаная была прыпыняць свой выхад пасля адпаведнага загаду міністра інфармацыі[12].
Палітычны крызіс 2020-х гадоў
правіцьПасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных масавых пратэстаў пераслед рэжымам Лукашэнкі незалежных медыя і грамадскіх арганізацый Беларусі дасягнуў апагею ў ліпені 2021 года. У многіх выданнях прайшлі ператрусы і затрыманні журналістаў. 19 ліпеня 2021 года ператрусы прайшлі ў рэдакцыі і журналістаў газеты, галоўнага рэдактара дапыталі[2]. У журналістаў забралі тэхніку[3]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы[4][13][14][15][16][17].
15 сакавіка 2023 года затрымалі 64-гадовага заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча, завялі крымінальную справу, пасля перавялі ў следчы ізалятар, відавочна ў межах палітычных рэпрэсій супраць незалежных СМІ ў Беларусі. Праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным вязнем[18][19][20][21][22][23][24][25].
3 лістапада 2023 года Аляксандру Манцэвічу па абвінавачванню ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прысудзілі 4 гады калоніі і штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў (~4500$)[26][27][28].
Сённяшні дзень
правіць«РГ» выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках, мае абноўленую інтэрнэт-версію, дзе публікуецца інфармацыя, а таксама рэклама і аб’явы з усяго рэгіёну.
«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданне, якое не з’яўляецца выразнікам інтарэсаў і пазіцый якой-небудзь палітычнай партыі, рэлігійнай канфесіі, органаў улады. У сваіх публікацыях паказвае супрацьлеглыя пункты гледжання, пазбягаючы тэндэнцыйнасці.
Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
Грамадскія ініцыятывы
правіць«Рэгіянальная газета» падтрымлівае грамадскія ініцыятывы, выступаючы інфармацыйным спонсарам некаторых з іх. У 2013 годзе з’яўлялася інфармацыйным спонсарам трохдзённага фестывалю-конкурсу «Час жыць», накіраванага на папярэджанне суіцыдаў у асяродку моладзі, які праходзіў у Маладзечне.[29][30][31][32][33]
Акцыі газеты
правіць2013 год. 12 ліпеня 2013 года «Рэгіянальная газета» правяла акцыю «Зрабіце нам дарогу».[34] Людзі фатаграфаваліся з плакатамі, на якіх па-рознаму абыгрывалі просьбу адрамантаваць унутрыдваровую дарогу ў Маладзечне: «Хто дасць грошы на падвеску?», «Няма дарог — давай метро», «За што плачу падаткі?», «Баюся зламаць ногі», «Нязручна хадзіць на абцасах» і іншыя. Перад акцыяй карэспандэнты падлічылі колькасць ямінаў на невялікім адрэзку дарогі, памералі іх глыбіню [35]. Пасля акцыі зладзілі інтэрв’ю з дырэктарам раённым прадпрыемствам «Камунальнік».[36] Восенню «Камунальнік» адрамантаваў першую частку дарогі [37]. Налета дарожнікі закончылі працу.
2014 год. Дзеці са школы-інтэрната для слабавідушчых. Цягам некалькіх месяцаў карэспандэнтка «Рэгіянальнай газеты» Настасся Роўда наведвалася ў маладзечанскую школу-інтэрнат № 2 для дзяцей са слабым зрокам. Журналістка спрабавала адчуць, чым жыве школа, чым жывуць дзеці, якія туды трапляюць. Сярод 107 дзяцей, якія вучыліся ў школе на той момант, — 72 інваліды па зроку і 30 сірот. У гутарках сацыяльныя педагогі установы расказалі, з якімі праблемамі звяртаюцца дзеці, і складанасці, да якіх мусіць быць гатовы той, хто прыходзіць сюды працаваць. Журналістка дазналася пра жыццёвыя лёсы некаторых дзяцей. Вынікам праекта стала відэа, якое паказвае жыццё дзяцей у школе-інтэрнаце. У газеце апублікавалі артыкул.
Не — будоўлі на месцы жалобы. Краязнаўца з Валожына Георгі Каржанеўскі звярнуўся ў рэдакцыю, каб зрабіць здабыткам грамадскасці планы будаўніцтва жылых дамоў на гарадскім стадыёне, дзе ў часы Другой сусветнай вайны расстралялі фашысты расстралялі 200 яўрэяў. Газета пісала аб пікеце[38], які зладзіў грамадскі актывіст, знайшла і апублікавала архіўныя дакументы, якія сведчылі аб масавых расстрэлах у гэтым месцы. Журналісты знайшлі і сустрэліся з яшчэ жывымі сведкамі тых падзей. Інтэрв’ю з імі былі апублікаваныя[39]. Георгі Каржанеўскі памер незадоўга да ініцыяваных з дапамогай газеты раскопак на стадыёне ў Валожыне. Вынікі раскопак пацвердзілі дадзеныя, сабраныя Каржанеўскім і журналістамі «Рэгіянальнай газеты». Парэшткі эксгумаваных ахвяр перапахавалі. Дамы на стадыёне не сталі будаваць. На месцы трагедыі гараджане заклалі мемарыяльную алею.[40]
Пратэсты супраць будоўлі буйных свінакомплексаў на Маладзечаншчыне. Адзін планавалася пабудаваць каля вёскі Соўлава, другі — каля вёскі Мойсічы, у трох кіламетрах ад Маладзечна. «Рэгіянальная газета» асвятляла збор подпісаў грамадзян пад пратэстам супраць будаўніцтва гэтых аб’ектаў. У газеце цягам некалькіх месяцаў выходзілі артыкулы, рэпартажы і аналітычныя матэрыялы, прысвечаныя гэтай праблеме. Карэспандэнты былі на грамадскім абмеркаванні будаўніцтва ў Маладзечне[41], куды прыйшло сто чалавек. Журналісты сустракаліся з жыхарамі Валожыншчыны, якія жывуць побач з такім самым, ужо пабудаваным, свінакомплексам. Гутарылі з эколагам і інжынерам-геолагам пра небяспеку будаўніцтва комплексу[42].
«Рэгіянальная газета» ў сеціве
правіцьУпершыню «Рэгіянальная газета» стварыла свой сайт у сакавіку 2000 года[43]. Стваральнік — маладзечанец Дзмітрый Бараноўскі. Інтэрнэт-старонка выдання была адным з першых падобных рэсурсаў у рэгіёне. Да 2009 года інтэрнэт-версія газеты неістотна адрознівалася па змесце ад папяровай версіі выдання. У асноўным публікацыі, змешчаныя ў сеціве, паўтаралі старонкі тыднёвіка. Змест сайта абнаўляўся 1 раз на тыдзень.
Пасля запуску абноўленай версіі сайта 15 мая 2009 года на новым адрасе палітыка выдання адносна зместу і рэгулярнасці падачы інфармацыі змянілася. З гэтага часу сайт публікуе навіны штодня, што робіць немагчымым размяшчэнне многіх з іх у тыднёвіку з прычыны страты актуальнасці.
25 лістапада 2009 года тыднёвік быў адзначаны дыпломам інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайта.[44]
Адной з прыкмет сайта «Рэгіянальнай газеты» стала яго мультымедыйнасць. Тут публікуюцца фотарэпартажы, аўдыёзапісы, відэа.
1 мая 2013 года рэдакцыя правяла сваю першую анлайн-трансляцыю[45] з вуліц Маладзечна. 13 мая 2013 года ў прамым інтэрнэт-эфіры прайшоў круглы стол[46], прысвечаны праблемам мясцовага футбола.
Асноўныя рубрыкі і раздзелы газеты
правіць- Адна зямля (культура)
- Базарны дзень (эканоміка)
- Куфэрак (гісторыя)
- Вакол здарэння
- Грамадства
- Сектар спорту
- Рэклама і аб’явы
- Тэлетыдзень (праграма тэлебачання)
Творчыя праекты
правіць- Госць нумара (працягваецца)
- Школка дзядзькі Капцюга (працягваецца, аўтар Анатоль Капцюг)
- Дзікая прырода (2011 год — першы этап, аўтар Віктар Казлоўскі)
- Думкі ўслых (да 2011 года, аўтар Марына Сліж)
- Цыкл публікацый краязнаўца Анатоля Рогача
- Разам з «Вілейскім краязнаўчым музеем» рэалізуе праект пад назвай «Найцікавейшыя экспанаты», паводле якога журналіст Алесь Высоцкі расказвае аб экспанатах, якія могуць выклікаць найбольшую цікавасць наведнікаў музея.[47][48]
Журналісты і аўтары ў штаце
правіць- Зоя Хруцкая, загадчык аддзела інфармацыі
- Настасся Роўда, карэспандэнт
- Наталля Тур, карэспандэнт
- Алесь Высоцкі, карэспандэнт па Вілейскім і Мядзельскім раёнах
- Галіна Сініца, карэспандэнт
- Марыя Бераснева, стыльрэдактар
Аўтары
правіць- Сяргей Гайковіч, спартыўны аглядальнік
- Аляксандра Парахня
- Вольга Юркевіч
Узнагароды, адзнакі
правіць- Лепшая рэгіянальная газета 2015 года. Конкурс «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».[49][50]
- Трэцяе месца ў намінацыі «Дэбют» ў намінацыі конкурса «Вольнае слова» (2015) у журналісткі Настассі Роўды.[51]
- Другое месца ў намінацыі «Дэбют» конкурса «Вольнае слова» (2013) у журналісткі Зоі Хруцкай.[52]
- Дыплом за перамогу ў намінацыі «Лепшы тлумачальны артыкул» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-медыі»[53]
- Другое месца ў намінацыі «Лепшая рэгіянальная газета года» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-медыі».[53]
- Дыплом інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайта.[44]
- Спецыяльны прыз газеце па выніках конкурсу пасольства Польшчы у Беларусі «Польшча — прыязная суседка Беларусі» (2006)[54] «Рэгіянальная газэта» была адзначаная як самая актыўная па колькасці ўдзельнікаў і дасланых матэрыялаў.[55]
Зноскі
- ↑ Аб «Рэгіянальнай газеце» Архівавана 1 сакавіка 2013.
- ↑ а б "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ а б Молодеченская «Региональная газета» прекращает выпуск печатной версии издания (руск.). Медиазона (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ а б АА. «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы . Белсат (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ "Рэгіянальная перыёдыка Беларусі на шляху станаўлення. Уладзімір Касько, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2016. Праверана 9 студзеня 2013.
- ↑ «Тут і сёння». Анатоль Гуляеў, медыяэксперт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2013. Праверана 14 студзеня 2013.
- ↑ «Куды ні плюнь — „акупацыйная“ прэса!». Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыяэксперт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 5 лістапада 2013.
- ↑ Онлайн-версія «Рэгіянальнай газеты» Архівавана 18 мая 2013.
- ↑ Генадзь Каханоўскі. «Мемуарная літаратура і краязнаўства» //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
- ↑ Мікола Капыловіч. «Спадчына Уладзіміра Зянько» //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
- ↑ а б Зніклыя скарбы Напалеона. Таямніца возера Вула (1812—2012) ля Вілейкі Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Праваабаронцы аб прыпыненні выхаду газеты
- ↑ https://euroradio.fm/peratrus-u-regiyanalnay-gazece-u-maladzechne
- ↑ https://officelife.media/news/26778-novyy-obysk-v-redaktsii-molodechnenskoy-regionalnoy-gazety/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
- ↑ https://www.currenttime.tv/a/belarus-smi/31366760.html
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
- ↑ https://www.instagram.com/p/CRo0Rp7ITMY/
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ https://nashaniva.com/312744
- ↑ https://www.svaboda.org/a/32330967.html
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ https://belsat.eu/in-focus/23-03-2023-masavyya-represii-pratsyagvayutstsa
- ↑ https://euroradio.fm/na-galounaga-redaktara-regiyanalnay-gazety-raspachali-kryminalnuyu-spravu
- ↑ Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» прызналі палітвязнем . Наша Ніва. Праверана 7 лістапада 2023.
- ↑ Заява аб прызнанні Аляксандра Манцэвіча палітычным зняволеным . spring96.org (6 красавіка 2023). Праверана 7 лістапада 2023.
- ↑ «Ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне». Рэдактару «Рэгіянальнай газеты» прысудзілі 4 гады калоніі . Наша Ніва (3 лістапада 2023).
- ↑ “Сваёй віны не прызнаю”: вынесены прысуд рэдактару “Рэгіянальнай газеты” Аляксандру Манцэвічу . spring96.org (3 лістапада 2023). Праверана 7 лістапада 2023.
- ↑ Рэдактар "Рэгіянальнай газеты" Аляксандр Манцэвіч асуджаны на 4 гады калоніі | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 7 лістапада 2023.
- ↑ Сёння ў Маладзечне пачаўся трохдзённы конкурс-фестываль «Час жыць» Архівавана 24 верасня 2015. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Узнагароджанне пераможцаў творчых конкурсаў фестываля «Час жыць» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ «Час жыць» — погляд на фестываль яго ўдзельніцы Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Інтэрактыўны тэатр дапамагаў вырашаць складаныя пытанні на фестывалі «Час жыць» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Канцэрт-конкурс фестываля «Час жыць»: Таццяна Беланогая, тэатр ценяў і аўтарская песня Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Людзі фатаграфаваліся з ахвотай Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Праезд у дварах, уздоўж гімназіі № 6 да «Космаса», цалкам разбіты Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Кіраўнік «Камунальніка»: «Газета з акцыяй паспяшалася» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Рамонт праезду ў дварах уздоўж гімназіі № 6 да «Космасу», пра неабходнасць якога пісала «РГ», ідзе Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Пікет у Валожыне: «Нельга аддаваць варварам косці людскія» Архівавана 8 лістапада 2014. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Расстрэл яўрэяў у Валожыне. Гавораць сведкі Архівавана 24 верасня 2015. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ У Валожыне на месцы расстрэлаў яўрэяў пасадзілі алею. Цяпер будуюць мемарыял Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў Архівавана 30 сакавіка 2015. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ [ http://www.rh.by/by/308/50/10225/ Архівавана 17 снежня 2014. Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна] //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Асаблівасці газетнай WEB-старонкі //«Рэгіянальная газета», 31 сакавіка 2000 г., № 13 (258)
- ↑ а б Дыплом інстытута FOJO, Швецыя Архівавана 13 лістапада 2013.
- ↑ Першая анлайн-трансляцыя: 1 мая ў Маладзечне Архівавана 2 лютага 2016.
- ↑ Круглы стол па маладзечанскім футболе АНЛАЙН Архівавана 2 лютага 2016.
- ↑ Што за знак меў памочнік Вілейскага старасты? Архівавана 17 чэрвеня 2015. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Незвычайны кубачак з Першай сусветнай захоўваецца ў Вілейскім музеі Архівавана 17 чэрвеня 2015. //«Рэгіянальная газета»
- ↑ «Рэгіянальная газета» стала лепшай газетай 2015 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі Архівавана 3 лістапада 2017.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ Рэгіяналы ідуць наперад (спіс пераможцаў) Архівавана 28 студзеня 2016.//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
- ↑ [ http://baj.by/be/node/28601(недаступная спасылка) Першыя месцы ў «Вольным слове»: Зміцер Лукашук, Павел Свярдлоў, Зміцер Галко, Ягор Марціновіч, Раман Стэфаненка]//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
- ↑ Віншуем пераможцаў «Вольнага слова»! Архівавана 28 чэрвеня 2013.//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
- ↑ а б Ваша «Рэгіянальная газета» − з найлепшых у Беларусі Архівавана 11 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
- ↑ Польскае пасольства адзначыла «РГ» Архівавана 24 верасня 2015. //«Сайт Vialejka.org»
- ↑ Агляд недзяржаўных СМІ за 23 сакавіка //«Радыё Свабода»
Літаратура
правіць- Манцэвіч Алесь. «Рэгіянальная газета» — газета беларускага сэрца // Свая газета. 2013. Дапаможнік журналіста мясцовай прэсы. — Мн.: 2013. — Стар. 65—70.
- Манцэвіч Аляксандр. Акцыі газеты набліжаюць яе да чытачоў // Свая газета. 2014. У дапамогу мясцоваму журналісту. — Мн.: 2014. — Стар. 5—9.
- Памяць. Маладзечанскі раён. // Л.І. Карповіч: Друк. "Рэгіянальная газета". — Мн.: Беларуская энцыклапедыя., 2002. — С. 593. — 792 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0256-3.
- Мы робім газету разам з вамі. Брашура да 20-годдзя “Рэгіянальнай газеты”.. — Мн.: ТАА “Мэдысонт”., 2015. — 16 с. — 200 экз.
Спасылкі
правіць- Онлайн-версія «Рэгіянальнай газеты» Архівавана 18 верасня 2020.
- RSS-Стужка навін Архівавана 23 ліпеня 2015.
- Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» Архівавана 22 красавіка 2016.
- Гаворыць Маладзечна Архівавана 23 ліпеня 2015.
- Пабыць у скуры журналіста: адзін дзень з жыцця "Рэгіянальнай газеты (Відэа) Архівавана 5 сакавіка 2016.
- «Рэгіянальная газета» зладзіла вечарыну ў гонар 20-годдзя ў Вілейцы (Фота) Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Чаму я чытаю «Рэгіянальную газету», распавядаюць вядомыя людзі з нашага рэгіёна(недаступная спасылка)