Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Але́сь Мікала́евіч Карлюке́віч (нар. 6 студзеня 1964, в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2017—2020).
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
28 верасня 2017 — 4 чэрвеня 2020 | ||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Лілія Ананіч | |
Пераемнік | Ігар Луцкі | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | пісьменнік, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны дзеяч | |
Месца працы | ||
Член у | ||
Нараджэнне | 6 студзеня 1964 (57 гадоў) | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна. Бацька — Мікола Карлюкевіч — працаваў у мясцовым калгасе рабочым, маці (дзявочае прозвішча Ладуцька) была настаўніцай малодшых класаў. Старэйшая на 5 гадоў сястра Людміла займалася выхаваннем[1]. У пачатковую школу Алесь Карлюкевіч хадзіў у Зацітавай Слабадзе, а сярэднюю скончыў у Пухавічах.
Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссия» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.
8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова старшыня Мінскага абласнога аддзялення дзяржаўнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З 15 снежня 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі. 28 верасня 2017 года быў прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[2]. Звольнены з пасады міністра 4 чэрвеня 2020 года. З ліпеня 2020 года галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка»[3].
З 20 жніўня 2020 года зноў прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда» і дырэктарам Выдавецкага дома «Звязда»[4][5].
ТворчасцьПравіць
Аўтар шэрагу краязнаўчых кніг. У тым ліку:
- «Вяртанне да… Беларусі» (1994),
- «За Цітаўкаю — Слабада» (1997),
- «Літаратурная карта Пухаўшчыны» (1998),
- «Далёкія і блізкія суродзічы» (1999),
- «Ігуменскі блакнот» (2000),
- «Рэкі і азёры ў паэзіі Рыгора Барадуліна» (2000),
- «І векавечны толькі край» (2000),
- «Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняе» (2001),
- «Былое маё ажывае» (2002),
- «Блонь» (2007, у сааўтарстве з Б. Зубкоўскім),
- «Зацітава Слабада» (2007),
- «Сцежкамі Ігуменшчыны» (2008),
- «Старонкі радзімазнаўства: Мясціны. Асобы: краязнаўчыя нарысы» (Мн.: Звязда, 2013),
- «Прыгоды Шубуршуна» (2013)
- «Новыя прыгоды Шубуршуна» (2014)
- «Братэрства» (2014)
- Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі). — Мн., Беларусь, 2020
ПоглядыПравіць
У красавіку 2019 года ў інтэрв’ю газеце «Народная Воля» выказаўся супраць пашырэння беларускай мовы: «…Скажу прама і адкрыта, безумоўна, разумеючы, што выклічу шмат крытычных заўваг. Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася…»[6].
ПрызнаннеПравіць
- Член Саюза журналістаў Беларусі
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Зноскі
- ↑ https://nastgaz.by/ales-karlyukevich-vazhna-uves-chas-zastavatstsa-u-kantekstse/
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 351 «Об А. Н. Карлюкевиче» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
- ↑ Стала вядома, куды ўладкаваўся на працу былы міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч. baj.by (24 чэрвеня 2020). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Дырэктарам-галоўным рэдактарам РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» прызначаны Аляксандр Карлюкевіч. zviazda.by (20 жніўня 2020). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Валер Каліноўскі Пасьля пратэсту ў газэце «Звязда» зноў паставілі рэдактарам Карлюкевіча, экс-міністра інфармацыі. svaboda.org (20 жніўня 2020). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Карлюкевіч пра беларусізацыю: Лепш скіраваць сілы на тое, каб беларуская мова ў СМІ была ўнармаванай, правільнай. nashaniva.by (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2019. Праверана 13 мая 2019.
ЛітаратураПравіць
- Карп, А. Жывыя паштоўкі// Роднае слова. — 2010, N 5 — с. 111.
- Марціновіч А. Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 397.
- Чыгрын, С. Па Беларусі з «Радзімазнаўствам». // Маладосць, 2011. — N 11 — с. 72 — 73.
СпасылкіПравіць
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч у Вікіцытатніку |