Звязда (газета)
«Звязда́», таксама «Звезда», у 1917 годзе таксама «Молот», «Буревестник» — штодзённая беларуская грамадска-палітычная газета. Выдаецца ў Мінску на беларускай мове.
«Звязда» | |
---|---|
Тып | штодзённая газета[d] і прэса[d] |
Уладальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | Выдавецкі дом «Звязда»[1] |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч[3] |
Заснавана | 27 ліпеня (9 жніўня) 1917 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а |
Тыраж | 20 тыс. |
ISSN | 1990-763X |
Узнагароды | |
Вэб-сайт |
zviazda.by/be (бел.) zviazda.by/ru (руск.) |
Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |
Заснавальнікі — Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Газета асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё Беларусі, дзейнасць сілавых органаў і органаў улады ў Беларусі, прафсаюзаў, міжнароднае, фізкультурна-спартыўнае жыццё.
Гісторыя
правіцьВыходзіць з 1917 года з рознай перыядычнасцю і з перапынкамі. Першы нумар выйшаў 27 ліпеня (9 жніўня) 1917 года ў Мінску на рускай мове. З 1925 года газета друкуецца на беларускай і рускай мовах, са жніўня 1927 года — на беларускай мове.
Спачатку выдавалася як орган Мінскага камітэта РСДРП(б). Арганізатары і першыя рэдактары Вільгельм Кнорын, Карл Ландар, Аляксандр Мяснікоў, Васіль Фамін, Міхаіл Фрунзэ. Двойчы закрывалася Часовым урадам, але выходзіла пад іншымі назвамі: з 15(28).09 да 6(19).10.1917 года — «Молот»; з 8(21).10 да 29.10(11.11).1917 года — «Буревестник», як орган Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). З 1(14).11.1917 года выдаецца пад першапачатковай назвай «Звезда».
Спачатку рэзка крытыкавала пазіцыі Часовага ўрада, прапагандавала праграму РСДРП(б), змяшчала матэрыялы бальшавіцкіх з’ездаў, канферэнцый і пленумаў. Пасля кастрычніцкага перавароту 1917 года асноўны ідэалагічны і прапагандысцкі орган бальшавікоў. У сувязі з акупацыяй Беларусі немцамі з лютага 1918 года выдавалася ў Смаленску як газета Паўночна-Заходня абласнога і Смаленскага губернскага камітэтаў РКП(б). Са снежня 1918 года зноў у Мінску. З пачатку сакавіка 1919 года «Звязда» — орган ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, 1-19.04.1919 года выходзіла ў Вільні, з 1.05 да 8.08.1919 года — зноў у Мінску. Падчас польскай акупацыі з восені 1919 года выдавалася ў Смаленску, штотыднёвік, з 8.08.1920 — у Мінску. У 1920-1930-я гады асвятляла пытанні калектывізацыі, індустрыялізацыі, культурнага будаўніцтва праз дзейнасць камуністычнай партыі. У 1920—1921 гадах рэдактарам «Звязды» працаваў Вітольд Ашмарын, які потым стаў арганізатарам і першым кіраўніком Беларускага аддзялення Расійскага тэлеграфнага агенцтва[4].
У Другую сусветную вайну была органам друку савецкага падпольнага і партызанскага руху барацьбы з нацысцкімі акупантамі. Спачатку выходзіла ў Мінску, потым у Магілёве і Гомелі (да 13.08.1941). У маі—верасні 1942 года выпускалася нелегальна як орган Мінскага падпольнага камітэта КП(б)Б; выйшлі 4 нумары. Рэдактары Уладзімір Амельянюк (№ 1), Вячаслаў Нікіфараў (№ 2-4). З 27.01.1943 да 1.07.1944 года выдавалася як орган ЦК КП(б)Б і Мінскага абкама КП(б)Б у зоне дыслакацыі партызанскіх злучэнняў на Міншчыне, выйшлі 93 нумары (у студзені 1943 — лютым 1944, рэдактар Міхаіл Барашкаў). З 10.7.1944 года выдаецца ў Мінску, да 1991 года орган ЦК КПБ, Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў БССР.
Узнагароды
правіць- 1965 год — ордэн СССР Айчыннай Вайны 1-й ступені.
- 1967 год — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга[5].
- 2019 год — прэмія Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ Залатая Ліцера у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі»[6]
Тыраж
правіць- 1917 г., № 1 — 1500 асобнікаў
- 1918 г., № 1 — 16 тыс. ас.[7]
- 1991 г., № 2 — 102,8 тыс. ас.
- 1992 г., № 1 — 81,1 тыс. ас.
- 1993 г., № 1 — 207 тыс. ас.
- 1994 г., № 1 — 173 тыс. ас.
- 1995 г., № 1 — 177,7 тыс. ас.
- 1996 г., № 1 — 113,3 тыс. ас.
- 2011 г., № 1 — 33,3 тыс. ас.
- 2013 г., № 1 — 26,1 тыс. ас.
- 2016 г., № 1 — 20,6 тыс. ас.
Галоўныя рэдактары
правіць- Аляксандр Мяснікоў (1917)
- Вільгельм Кнорын (1917)
- Яфім Генкін (1921)
- Вітольд Ашмарын (1921)
- Вульф Нодэль (1921—1925)[8]
- Уладзімір Валынскі (кастрычнік 1925)
- Валер Шафранскі (май 1927)
- Майсей Шульман (май — 8 жніўня 1927)
- Іван Асмоў (9 жніўня 1927 — май 1930)
- Арон Мітлін (чэрвень—кастрычнік 1930)
- Станіслаў Будзінскі (кастрычнік 1930 — лістапад 1931)
- Міхаіл Гарын (лістапад 1931 — жнівень 1932)
- Рыгор Брагінскі (верасень 1932 — май 1934)
- Навум Ленцнэр (чэрвень 1934 — студзень 1935)
- Мікалай Сцернін (студзень 1935 — жнівень 1936)
- Аляксандр Джалюк (жнівень — кастрычнік 1936)
- Дзмітрый Юркоў (кастрычнік 1936 — кастрычнік 1937)
- Ізраіль Афенчэім (кастрычнік 1937 — ліпень 1938)
- Дзям’ян Лебедзеў (жнівень 1938 — жнівень 1939)
- Цімафей Гарбуноў (жнівень 1939 — сакавік 1941)
- Міхаіл Астапенка (сакавік—жнівень 1941)[9]
- Уладзімір Амельянюк (студзень — 26 мая 1942)
- Вячаслаў Нікіфараў (26 мая — 26 верасня 1942)[10]
- Уладзімір Казачонак (27 верасня 1942 — 24 студзеня 1943)
- Міхаіл Барашкаў (25 студзеня 1943 — 21 лютага 1944)[11]
- Васіль Самуцін (1944—1945)
- Даніла Драгун (1945—1954)
- Васіль Пыжкоў (1954—1969)
- Міхаіл Дзялец (1969—1973)
- Аркадзь Тоўсцік (1973—1986)
- Іван Макаловіч (1986—1989)
- Уладзімір Наркевіч (1989—2011)
- Алесь Карлюкевіч (2011—2016)
- Павел Сухарукаў (з 2016)
Крыніцы
правіць- ↑ Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2023. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 23 кастрычніка 2023.
- ↑ Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2023. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 23 кастрычніка 2023.
- ↑ Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2020. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 23 кастрычніка 2023.
- ↑ Ашмарин Витольд Францевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с.
- ↑ БелСЭ, Т.4. с.549 — 550.
- ↑ «Залатая літара» ў квадраце! . РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” (5 красавіка 2019). Праверана 5 красавіка 2019.
- ↑ Вячаслаў Селяменеў. Барацьба за выжыванне // Зьвязда : газета. — 7 красавіка 2012. — № 68 (27183). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Пётр Дарашчонак. Творчая і арганізацыйна-гаспадарчая дзейнасць рэдакцыі «Звязды» у 20-я – пач. 30-х гг. ХХ ст. (Артыкулы Інстытута журналістыкі). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2017.
- ↑ Яўген Бараноўскі. Пастанова ЦК КП(б)Б: «Распусціць пярвічную партыйную арганізацыю „Звязды“ за аслабленне антытрацкісцкага пачуцця» // Звязда : газета. — 4 верасня 2008. — № 166 (26278). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Таццяна Падаляк. Каштоўнасць публіцыстычнага слова як эмпірычны факт // Слова ў кантэксце часу. У 2-х тамах / рэд. Віктар Іўчанкаў. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2014. — Т. 1. — С. 269-274. — 576 с. — ISBN 978-985-553-176-2. Архівавана 17 мая 2017.
- ↑ "Тры «Звязды»". Газета «Звязда». 3 ліпеня 2014. Праверана 18 лістапада 2015.