Адкрыць галоўнае меню

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (Мінінфарм Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць СМІ. Міністр інфармацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 2017 года пасаду міністра займае Алесь Карлюкевіч.

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Кіраўнікі
Міністр Алесь Карлюкевіч
Намеснікі Ігар Луцкі, Уладзімір Матусевіч
Заснаванне
10 студзеня 1992
mininform.gov.by
Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11

ГісторыяПравіць

Паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад 10 студзеня 1992 года № 1389 з Дзяржаўных камітэтаў па друку, па тэлебачанні і па радыёвяшчанні было ўтворана Міністэрства інфармацыі. Пастановай ад 14 сакавіка 1994 года № 145 урад далучыў Мінінфарм да Міністэрства культуры і друку. Міністэрства было адноўлена ўказам прэзідэнта ад 24 верасня 2001 года № 516[1].

СтруктураПравіць

ЗадачыПравіць

Паводле Устава міністэрства мае наступныя задачы:

  • кантроль над вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню;
  • нагляд за выкананнем выдавецкімі, паліграфічнымі і кнігазбытавымі ўстановамі заканадаўства аб вяшчанні;
  • павышэнне выніковасці вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню
  • урадавы ўплыў на ўзровень свабоды выказвання сярод грамадзян;
  • узгадненне парадкавання з адпаведнымі ведамствамі Расіі, СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці;
  • наладжванне міжнароднага вяшчальнага супрацоўніцтва;
  • стварэнне прававых абмежаванняў вяшчальнай і выдавецкай дзейнасці;
  • распрацоўка захадаў па кіраванні вяшчаннем, кнігавыданнем, паліграфіяй і кнігараспаўсюджваннем;
  • распрацоўка і ажыццяўленне ўрадавых укладанняў у вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюджванне.

ПаўнамоцтвыПравіць

Паводле Уставы мае паўнамоцтвы на:

  • ухваленне заяваў аб вяшчанні, кнігавыданні, паліграфіі і кнігараспаўсюдзе;
  • запыт звестак ва ўстановах;
  • атрыманне абавязковых бясплатных асобнікаў дакументаў;
  • прыпыненне выпуску СМІ;
  • стварэнне ведамасных фондаў[2].

КіраўнікіПравіць

Зноскі

  1. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 516 (руск.) . Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 мая 2011.
  2. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2001 г. № 1545 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 мая 2011.

Вонкавыя спасылкіПравіць