Уладзімір Барысавіч Пярцоў
Уладзімір Барысавіч Пярцоў (7 мая 1974, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (з 2021).
Уладзімір Барысавіч Пярцоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Ігар Луцкі | ||||||
Нараджэнне |
7 мая 1974[1] (49 гадоў) |
||||||
Жонка | Юлія Аляксандраўна Пярцова[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 7 мая 1974 года ў Віцебску.
У 1996 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Падчас вучобы працаваў у Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў, дзе быў вядучым дыскатэк[2].
На тэлебачанне трапіў у 1993 годзе. Быў аўтарам і вядучым праграм Віцебскай студыі тэлебачання, а пазней — ток-шоу Першага нацыянальнага тэлеканала «Будні»[3].
У 1995—1999 гадах — рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, у 1999—2002 гадах — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання.
Стаяў ля вытокаў стварэння ў 1998 годзе FM радыёстанцыі «Віцебск»[2] і пэўны час з’яўляўся яе вядучым[4]. У пачатку 2000-х гадоў, пасля спробы працы ў Расіі, працаваў на Беларускім тэлебачанні: спачатку ў праграме «Будні», пасля на непрацяглы час вядучым перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!»[2].
У 2002—2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне. У 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна».
У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2008—2010 гадах — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь». У 2008 годзе, падчас працы на тэлеканале, пазнаёміўся з Юліяй Радзьковай, дачкой Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькова А. М., з якой праз некалькі год ажаніўся[5].
З 2010 года па 5 красавіка 2021 года працаваў дырэктарам прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі.
20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[6].
5 красавіка 2021 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[7]. 12 красавіка, праз некалькі дзён пасля яго прызначэння, Міністэрства інфармацыі спыніла трансляцыю ў Беларусі вядучага міжнароднага канала «Еўраньюс»[8].
Сям’я правіць
- Жонка — Юлія Аляксандраўна Пярцова (1982 г.н.), вядучая Агенцтва тэленавінаў (праграмы «Навіны», «Галоўны эфір»)[10][11].
- Дачка — Лізавета, школьніца[10].
- Цесць — Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010—2014).
Узнагароды правіць
- ордэн Францыска Скарыны (2018)[12].
Зноскі
- ↑ а б https://people.onliner.by/2021/04/05/naznachen-novyj-ministr-informacii-im-okazalsya-vladimir-percov
- ↑ а б в Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова
- ↑ Новый министр информации — Владимир Перцов, что о нем известно?(недаступная спасылка)
- ↑ Радио-Витебск отметило 20-летие в центре города
- ↑ В канун Дня всех влюбленных самые известные телепары делятся секретами семейного счастья
- ↑ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ Пярцоў назначаны міністрам інфармацыі Беларусі
- ↑ «Победа» замест «EURONEWS»
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.). Cabinet of Canada (24 чэрвеня 2022). Праверана 8 жніўня 2022.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Телеведущая Юлия Перцова — о своих жизненных приоритетах
- ↑ Юлия Перцова
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2018 года № 8 «Аб узнагароджанні»