Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю. Міністр адукацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 10 лютага 2022 года пасаду міністра займае Андрэй Іванец.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
  • Міністэрства народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (19911992)[1]
  • Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (19941997)[1]
Выява лагатыпа
Эмблема міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Папярэдняе ведамства Міністэрства народнай адукацыі БССР
Штаб-кватэра 220010, Мінск, вул. Савецкая, д. 9
53°53′42″ пн. ш. 27°32′36″ у. д.HGЯO
Міністр Андрэй Іванец
Сайт edu.gov.by

Структура[2]

правіць
  • Міністр адукацыі
  • Прэс-сакратар
  • Першы намеснік Міністра
    • Упраўленне навукі і інавацыйнай дзейнасці
    • Галоўнае ўпраўленне прафесійнай адукацыі
      • Упраўленне вышэйшай адукацыі
      • Упраўленне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі
      • Аддзел дадатковай адукацыі дарослых
  • Намеснік Міністра
    • Галоўнае ўпраўленне выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі
      • Упраўленне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы
      • Упраўленне па справах моладзі
  • Намеснік Міністра
    • Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі
      • Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі
      • Упраўленне дашкольнай адукацыі
  • Намеснік Міністра
    • Упраўленне развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы сістэмы адукацыі
    • Аддзел бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
    • Аддзел кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
    • Галоўнае ўпраўленне эканомікі адукацыі
      • Упраўленне планавання і фінансавання бюджэтных выдаткаў
      • Аддзел аплаты і нарміравання штатнай колькасці
      • Аддзел планавання і аналізу пазабюджэтнай дзейнасці
  • Галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі і арганізацыйна-аналітычнай работы
  • Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва
  • Юрыдычны аддзел
  • Грамадскія арганізацыі і саветы
  • Дэпартамент кантролю якасці адукацыі

Падпарадкаваныя арганізацыі[3]

правіць

Задачы

правіць
  • распрацоўка і забеспячэнне парадкавання адукацыі і апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
  • ажыццяўленне ўрадавага ўплыву на моладзь;
  • парадкаванне псіхалагічнай дапамогі ў вучэльнях;
  • забеспячэнне дзейнасці ўрадавых вучэльняў;
  • узгадненне дзейнасці ведамстваў, упраўленняў адукацыі абласцей і Мінска ў ажыццяўленні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апецы над няпоўнагадовымі асобамі;
  • нагляд за дзейнасцю ўстаноў адукацыі;
  • агляд парадкавання аховы дзяцей;
  • папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых асоб;
  • міжнароднае адукацыйнае супрацоўніцтва.

Паўнамоцтвы

правіць
  • запыт звестак ва ўстановах;
  • стварэнне і кіраванне сродкамі мэтавых фондаў;
  • стварэнне радаў спецыялістаў у справах адукацыі;
  • правядзенне нарадаў, з’ездаў і выставак аб адукацыі;
  • правядзенне гульнявых спаборніцтваў навучэнцаў;
  • удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацый;
  • узнагароджванне выкладчыкаў і навучэнцаў[5].

Гісторыя

правіць

Створана 19 жніўня 1991 шляхам перайменавання Міністэрства народнай адукацыі БССР як Міністэрства народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.[1] 10 студзеня 1992 перайменавана ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.[1] 23 верасня 1994 пераўтворана ў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.[1] 3 11 студзеня 1997 — пад сучаснай назвай.[1]

Міністры

правіць
# Фота Прозвішча Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Кіраўнік дзяржавы
1   Людміла Канстанцінаўна Сухнат[6] травень 1991 1992 Станіслаў Шушкевіч
2   Віктар Анатольевіч Гайсёнак 16 студзеня 1992 1994 Станіслаў Шушкевіч
Мечыслаў Грыб
3   Васіль Іванавіч Стражаў 26 жніўня 1994 2001 Аляксандр Лукашэнка
4   Пётр Іванавіч Брыгадзін 2001 2003
5   Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў 6 жніўня 2003 29 снежня 2010
6   Сяргей Аляксандравіч Маскевіч 29 снежня 2010 27 снежня 2014
7   Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў 27 снежня 2014 15 снежня 2016
8   Ігар Васільевіч Карпенка 15 снежня 2016 13 снежня 2021
9   Андрэй Іванавіч Іванец 10 лютага 2022

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е Министерство образования (Минобр) Республики Беларусь, г. Минск (руск.)
  2. Структура Міністэрства
  3. Падпарадкаваныя арганізацыі
  4. Пастановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 июля 2006 года № 976 «Вопросы Министерства образования Республики Беларусь» (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 красавіка 2022).
  5. Об утверждении положения о министерстве образования Республики Беларусь. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 октября 2001 г. № 1554 (в ред. постановлений Совмина от 07.12.2001 № 1773, от 01.12.2003 № 1574, от 17.03.2004 № 303, от 01.06.2005 № 576, от 05.08.2005 № 872, от 03.09.2005 № 982, от 31.07.2006 № 976, от 14.10.2006 № 1343, от 07.12.2006 № 1632, от 19.01.2007 № 68, от 31.05.2007 № 729, от 06.12.2007 № 1675, от 18.01.2008 № 67, от 21.08.2008 № 1208, от 10.02.2009 № 183, от 19.05.2009 № 648) (руск.)
  6. Органы государственной власти Республики Беларусь (25 августа 1991 г. - 31 декабря 2008 г.) : справочник : в трёх томах / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь, Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела ; авторы-разработчики: Э. М. Савицкий и др. ; редколлегия: В. И. Адамушко (главный редактор) [и др.]. Т. 1. — Минск : БелНИИДАД, 2019. — 369 с. ISBN 978-985-7131-32-7. - С. 212-213

Спасылкі

правіць