Мечыслаў Іванавіч Грыб

другі старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
(Пасля перасылкі з Мечыслаў Грыб)

Мечыслаў Іванавіч Грыб (28 верасня 1938, в. Савічы, Навагрудскае ваяводства, Польшча) — беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994).

Мечыслаў Іванавіч Грыб
Сцяг2-і старшыня
Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
Сцяг
28 студзеня 1994 — 10 студзеня 1996
Папярэднік Станіслаў Шушкевіч
Вячаслаў Кузняцоў (в. а.)
Пераемнік Сямён Шарэцкі
Нараджэнне 25 верасня 1938(1938-09-25) (84 гады)
Нацыянальнасць беларус
Веравызнанне каталік
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Мечыслаў Грыб

Біяграфія Правіць

Скончыў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча (1959), юрыдычны факультэт БДУ (1967). Працаваў інспектарам міліцыі Пліскага райвыканкама Віцебскай вобласці (з 1959), у органах унутраных спраў Віцебска і Віцебскай вобласці (1962—1981). З 1981 начальнік Упраўлення аховы грамадскага парадку МУС БССР, з 1985 начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. У студзені 1985 узначаліў аператыўна-следчую групу па раскрыцці наўмысных забойстваў жанчын на тэрыторыі Віцебскай вобласці, якія здзяйсняліся ў 1971—1985 гадах. У лістападзе 1985 атрымалася выявіць і затрымаць злачынца Генадзя Міхасевіча. Былі даказаныя здзейсненыя ім забойствы 43 жанчын. Следствам таксама было выяўлена, што па гэтай справе 13 чалавек былі пазапраўна асуджаныя. Суд рэабілітаваў 12 пазапраўна асуджаных. Генерал-лейтэнант міліцыі — першы ў Рэспубліцы Беларусь (1993).

Абіраўся дэпутатам раённага, гарадскога, абласнога Саветаў дэпутатаў (1973—1981). У 1990 стаў дэпутатам ВС БССР XII склікання. Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета, старшыня пастаяннай Камісіі па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы з злачыннасцю. Перавыбраны народным дэпутатам ВС РБ у 1995. Старшыня ВС РБ (студз. 1994 — студз. 1996). Старшыня Камісіі па правах чалавека пры Прэзідыўме ВС РБ. Пад старшынствам М. Грыба ВС РБ 15.3.1994 прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Акадэмік грамадскай Міжнароднай акадэміі кіраўнічых і арганізацыйных навук (1994), старшыня Беларускай Еўраатлантычнай Асацыяцыі, член Беларускага Хельсінкскага камітэта.

У апазіцыі да прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі. У 1996 пераабраны дэпутатам ВС РБ ХІІІ слікання, член сталай Камісіі па міжнародных справах. Член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» (1996), першы намеснік старшыні партыі (з 1999). Пасля смерці Г. Карпенкі ўзначаліў Нацыянальны выканаўчы камітэт (ценявы ўрад, створаны апазіцыяй). Падчас выбарчай кампаніі 2001 года ўзначаліў структуры незалежнага назірання за выбарамі. Ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2006 года — у штабе кандыдата ў прэзідэнты, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — А. Казуліна.

Каталік. Жанаты, мае двух дзяцей (сын — доктар, дачка — юрыст), унука.

Бібліяграфія Правіць

 
З’езд БСДП 13 сакавіка 2016 года. З лева на права: Мечыслаў Грыб; Ірына Вештард; Алег Трусаў; Ігар Маслоўскі.
  • Беларусь на шляхах незалежнасці. — Мн., 1994;
  • На гістарычным скрыжаванні. — Мн., 1996;
  • Учебное пособие по общей части уголовного права Республики Беларусь. — Мн.,1999.

Зноскі

Літаратура Правіць

  • Сьпіс беларускіх палітыкаў // Беларуская палітычная сістэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: Зборнік аналітычных артыкулаў. Канцэпцыя Казанэцкі П., Булгакаў В.; Рэд. Булгакаў В. — Варшава: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група. 2001. ISBN 83-916658-0-1
  • Гриб Мечислав // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
  • Літ. з ХЁХ (1999): Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 252.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мн., 1996. — Т.3. — С. 161.
  • Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. — Т.5. — С. 468—469.
  • Zaprudnik Jan. Historical Dictionary of Belarus. — 1998. P. 122. (USA.)