Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж

Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Бабруйску. З’яўляецца філіялам БНТУ.

Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж
Арыгінальная назва Мінскі аўтатранспартны тэхнікум, Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум
Год заснавання 1930
Тып каледж
Размяшчэнне Бабруйск

ГісторыяПравіць

У адпаведнасці з пастановай Савета Народных Камісараў Беларускай ССР ў 1930 годзе быў створаны Мінскі аўтатранспартны тэхнікум. У першы год да заняткаў прыступілі 60 навучэнцаў. У даваенны перыяд тэхнікум знаходзіўся ў Мінску па вуліцы Камсамольскай і рыхтаваў спецыялістаў па эксплуатацыі аўтатранспарту. Але вайна перапыніла вучобу. Выпускнікі, навучэнцы і выкладчыкі былі адпраўленыя на фронт.

Пасля вызвалення Беларусі па пастанове Савета Народных Камісараў Беларускай ССР № 934 у 1945 годзе дзейнасць Мінскага аўтатранспартнага тэхнікума была адноўлена ў горадзе Бабруйску. У снежні 1948 года навучальная ўстанова была перайменавана ў Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск маладых спецыялістаў. Большасць з іх было накіравана на працу на Мінскі аўтамабільны і трактарны заводы.

У кастрычніку 1952 года было адкрыта завочнае аддзяленне, а ў лютым 1962 года курсы павышэння кваліфікацыі інжынерна-тэхнічных работнікаў аўтатранспарту.

Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 1999 года тэхнікум пераўтвораны ў Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж.[1]

СпецыяльнасціПравіць

Каледж праводзіць навучанне па наступных спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі[2]:

  • Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (вытворчая дзейнасць)
  • Аўтасэрвіс
  • Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце
  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль

Зноскі