17 чэрвеня
17 чэрвеня — сто шэсцьдзесят восьмы (сто шэсцьдзесят дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← чэрвень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 |
Падзеі
правіць- 1397: Пачатак Кальмарскай уніі паміж Даніяй, Нарвегіяй і Швецыяй
- 1416: Канстанцкі сабор прыняў рашэнне, паводле якога Жамойць у адміністрацыйным дачыненні падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам
- 1793: У Гародні пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай
- 1855: У гавань Нью-Ёрка прыбыла Статуя Свабоды — падарунак французскага народа Злучаным Штатам Амерыкі
- 1907: На з’ездзе ў Вільні створана Краёвая партыя Літвы і Беларусі
- 1940: Савецкія войскі ўвайшлі ў Латвію і Эстонію
- 1944: Ісландыя атрымала незалежнасць ад Даніі
- 1988: Фірма «Microsoft» выпусціла аперацыйную сістэму «MS DOS 4.0»
- 1991: У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы адменены закон, што патрабаваў рэгістрацыі немаўлят па расавай прыкмеце
Нарадзіліся
правіць- 1660: Ян ван Мірыс, нідэрландскі мастак
- 1802: Герман Маер Саламон Гольдшміт, нямецкі астраном
- 1818: Шарль Франсуа Гуно, французскі кампазітар
- 1856: Франц Рубо, рускі мастак-панараміст
- 1880: Карл ван Вехтэн, амерыканскі пісьменнік і фатограф
- 1882: Павел Вент, беларускі вайсковы дзеяч
- 1882: Ігар Стравінскі, расійскі кампазітар
- 1898: Морыц Карнеліс Эшэр, нідэрландскі мастак
- 1920: Франсуа Жакоб, французскі мікрабіёлаг
- 1936: Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысёр
- 1939: Кшыштаф Занусі, польскі кінарэжысёр
- 1990: Хансл Парчмент, ямайскі лёгкаатлет
Памерлі
правіць- 1025: Баляслаў I Храбры, кароль польскі (нар. ~967)
- 1501: Ян I Ольбрахт, кароль польскі (нар. 27.12.1459)
- 1631: Мумтаз-Махал, любімая жонка ўладара Імперыі Вялікіх Маголаў Шах-Джахана
- 1696: Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. 17.8.1629)
- 1848: Максімільян Станіслаў Рыла, філосаф, археолаг, арыенталіст, каталіцкі місіянер на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы (нар. 31.12.1802)
- 1938: Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадскі дзеяч (нар. 29.9.1891)
- 1940: Артур Гардэн, англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1929)
- 1954: Барыс Мікуліч, беларускі пісьменнік, празаік, крытык (нар. 6(19).8.1912)
- 2022: Жан-Луі Трэнціньян, французскі акцёр