Чэрвень
шосты месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах
Чэрвень — шосты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.
Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — чирвець[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як чырвецъ[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — юнь, у 1908 — чэрвень, у 1909 — юнь, у 1910—1912 — чэрвень (юнь); у далейшым — чэрвень.[3]
Зноскі
Літаратура
правіць- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С.138,139
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.