25 чэрвеня
25 чэрвеня — сто семдзесят шосты (сто семдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← чэрвень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | ||||
2021 |
ПадзеіПравіць
- 841: У бітве пры Фантэнэ Карл Лысы і Людовік II Нямецк і перамаглі свайго брата Лотара I
- 1919: Армія А. Дзянікіна ўзяла Харкаў.
- 1925: У Сейме Польшчы пасля расколу Беларускага пасольскага клуба заснаваны пасольскі клуб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
- 1941: Фінляндыя ўступіла ў вайну на боку нацысцкай Германіі.
- 1946: Пачатак дзейнасці Сусветнага банку.
- 1950: Пачалася Карэйская вайна.
- 1953: У Маскве арыштаваны Лаўрэнцій Берыя.
- 1975: Мазамбік атрымаў незалежнасць ад Партугаліі.
- 1991: Славенія і Харватыя абвясцілі незалежнасць ад Югаславіі.
- 1992: У Беластоку афіцыйна зарэгістрана Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» — выдавец тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».
НарадзілісяПравіць
- 1852: Антоніа Гаўдзі, іспанскі архітэктар (пам. 1926)
- 1864: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік
- 1903: Джордж Оруэл, англійскі пісьменнік
- 1905: Пятрусь Броўка, беларускі паэт (пам. 24.3.1980)
- 1911: Феафіл Анісовіч, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- 1932: Часлаў Кудаба, беларускі і літоўскі географ-краязнавец, эколаг (пам. 19.2.1993)
- 1942: Мішэль Трамбле, канадскі пісьменнік
- 1975: Міхась Башура, беларускі пісьменнік
ПамерліПравіць
- 635: Гаоцзу, дынастыя Тан, кітайскі імператар
- 1671: Джавані Батыста Рычолі, італьянскі астраном
- 1842: Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі, швейцарскі эканаміст
- 1966: Іосіф Бельскі, савецкі дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны (нар. 21.9.1903)
- 1992: Алена Ладова, чэшская мастачка
- 1997: Жак-Іў Кусто, французскі акіянограф (нар. 11.6.1910)
- 2009: Майкл Джэксан, амерыканскі спявак, танцор і аўтар песень (нар. 29.8.1958)
- 2011: Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт