Часлаў Францавіч Кудаба, сапр. Худаба (літ.: Česlovas Kudaba; 25 чэрвеня 1932, в. Кабыльнік Пастаўскага павета, цяпер в. Нарач Мядзельскага раёна — 19 лютага 1993) — літоўскі географ-краязнавец, эколаг.

Часлаў Кудаба
Дата нараджэння 24 ліпеня 1934(1934-07-24)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1993(1993-02-19)[1][2] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, выкладчык універсітэта, географ, краязнавец, эколаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і беззямельнага селяніна. Адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны скончыў прагімназію ў мястэчку Твярачус, у 1957 — Свянцянскую настаўніцкую семінарыю, у 1959 — геаграфічны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта. Працаваў спачатку асістэнтам, затым выкладчыкам Вільнюскага ўніверсітэта. Кандыдат геаграфічных навук (1964), доктар геаграфічных навук (1972), прафесар (1974). У 1987—1990 — старшыня Фонду культуры Літвы. У 1990—1992 — дэпутат Вярхоўнага Савета Літвы, сігнатар Акта Незалежнасці.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Літвы (1984, 1993).

Навуковая дзейнасць, публіцыстыка правіць

Даследаваў пытанні агульнай фізічнай геаграфіі, геамарфалогіі, аэракасмічнага метаду, гісторыі, геаграфіі і метадалогіі, аховы прыроды. Пад кіраўніцтвам Ч. Кудабы створаны геаграфічны атлас Літвы.

Аўтар манаграфій «Геаграфічныя падарожжы і адкрыцці» (1977), «Марэнныя ўзвышшы Літвы» (1983), навукова-папулярных краязнаўчых выданняў «Ваколіцы Ігналіны» (1967), «Там, дзе цячэ Нёман» (1970), «Узгоркавая Жэмайція» (1972), «Ігналінскі край» (1987), «Узгоркавая Аўкштайція» (1988), «Нёман-Нёман» (1989), «Сем дарог з Варняй» (1993), аўтар тэкстаў да кнігі-альбома «Іду па Літве» (1992). Кніга «Па Віліі: падарожныя запісы» (Мн., 1992) прысвечана Беларусі і ўключае гісторыю, этнаграфію, краявіды, культуру, літаратурнае жыццё вёсак, мястэчак і гарадоў, якія мінае р. Вілія.

Часлаў Кудаба аўтар шматлікіх артыкулаў па пытаннях культуры, прыроды і экалогіі («На таямнічых паваротах Нёмана», «Народжаныя морам і ветрам», «І дрэвы ходзяць», «Прыгожая ты мая», «Мяжа», «Свянцяншчына» і інш.), якія друкаваліся ў польскім двухтыднёвіку «З па-над Віліі», штоквартальным часопісе «Літва».

У калектыўным зборніку «Наш Нёман» (1988) змешчаны нарыс Кудабы «Каля вытокаў крыніцы», у якім аўтар апавядае пра сваё дзяцінства, што прайшло на Нарачы, пра сваіх продкаў, хараство Нарачанскага краю.

Аўтар шэрагу публіцыстычных артыкулаў па пытаннях культуры, прыроды, экалогіі.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Kalvotoji Žemaitija. (Vilnius, 1972 m.);
  • Kur Nemunas teka (Vilnius, 1972 m.);
  • Ignalinos apylinkės (Vilnius, 1975 m.);
  • Upelių pakrantėmis (10 turistinių apybraižų) (Vilnius, 1977 m.);
  • Geografinės kelionės ir atradimai (Vilnius, 1980 m., 2003 m.);
  • Lietuvos aukštumos (monografija, Vilnius, 1983 m.);
  • Gamtos ištekliai, jų panaudojimas ir apsauga (Negyvosios gamtos ištekliai) (Vilnius, 1984 m.);
  • Nerimi (Vilnius, 1985 m.);
  • Kalvotoji Aukštaitija (Vilnius, 1988 m.);
  • Apie Lietuvos žemę (su R. Krupicku, Vilnius, 1992 m.);
  • Septyni keliai iš Varnių (Vilnius, 1993 m.);
  • Lietuvos žemė (su R. Krupicku, išleista 2000 m.);
  • Žemės giedra. (sudarytojas Antanas Staponkus) Vilnius, 2004 m;
  • Па Віліі: падарожныя запісы / Чэслаў Кудаба. — Мінск: Полымя, 1992.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Bibliothèque nationale de France Česlovas Kudaba // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. — С. 433—434.
  • Высоцкі А. Кудаба Часлаў Архівавана 21 снежня 2016. // Рэгіянальная газета. — 02.07.2010.