1942
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1942 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 11 студзеня: Японія захапіла Куала-Лумпур.
- 24 лютага: Пачалося вяшчанне радыёстанцыі «Голас Амерыкі».
- 8 сакавіка: Японскія войскі захапілі сталіцу Бірмы Рангун.
- 16 сакавіка: Першы пуск балістычнай ракеты («Фау-2», пуск няўдалы).
- 10 красавіка: Патоп на Дубравенцы ў Магілёве прывёў да шматлікіх ахвяр.
- 15 красавіка: У акупаваным нацыстамі Мінску пачала выдавацца газета «Мінскер цайтунг».
- 30 мая: Пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Чырвонай Арміі створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху.
- 27 чэрвеня: Арктычны канвой PQ-17 адправіўся ў СССР.
- 17 ліпеня: Пачалася Сталінградская бітва, адна з вырашальных у Другой сусветнай вайне.
- 12 верасня: Газета «Minsker Zeitung», якая выходзіла ў акупаваным нацыстамі Мінску, пад рубрыкай «Менскі кур’ер» пачала публікаваць зводкі на беларускай мове.
- 18 кастрычніка: Было ліквідавана Брэсцкае гета.
- 2 снежня: Манхэтэнскі праект: першая штучная ланцуговая ядзерная рэакцыя.
- 17 снежня: Пачалася поўная ліквідацыя Баранавіцкага гета.
- 24 снежня: Праведзена першае выпрабаванне ракеты FZG76 (пазней вядомай як «Фау-2»), створанай пад кіраўніцтвам Вернера фон Браўна.
Нарадзіліся
правіць- 17 студзеня: Мухамед Алі, амерыканскі баксёр, алімпійскі чэмпіён
- 9 лютага: Вадзім Болбас, беларускі літаратар
- 10 лютага: Алег Чыркун, беларускі кампазітар
- 12 лютага: Генадзь Буралкін, беларускі скульптар і графік
- 21 сакавіка: Алі Абдула Салех, апошні прэзідэнт Паўночнага Емена і першы прэзідэнт краіны пасля аб'яднання (пам. 4.12.2017)
- 26 сакавіка: Іван Арабейка, беларускі паэт
- 1 мая: Міхаіл Басалыга, беларускі графік
- 28 мая: Стэнлі Бен Прузінер, амерыканскі неўролаг, біяхімік і вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1997)
- 19 лістапада: Кельвін Кляйн, амерыканскі дызайнер адзення
Памерлі
правіць- 12 лютага: Грант Вуд, амерыканскі мастак (нар. 13.2.1891)
- 12 сакавіка: Уільям Генры Брэг, англійскі фізік (нар. 2.7.1862)
- 10 красавіка: Георгій Фёдаравіч Мірчынк, беларускі і савецкі геолаг (нар. 25.4.1889)
- 20 мая: Эктор Гімар, французскі архітэктар і дызайнер (нар. 10.3.1867)
- 28 чэрвеня: Янка Купала, беларускі паэт (нар. 7.7.1882)
- 3 жніўня: Рыхард Марцін Вільштэтэр, нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 13.8.1872)
- 13 снежня: Яфім Бялевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (нар. 27.2.1888)