18 кастрычніка
18 кастрычніка — дзвесце дзевяноста першы (дзвесце дзевяноста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 |
Падзеі
правіць- 1239: Мангола-татарскія войскі ўзялі Чарнігаў.
- 1685: Французскі кароль Людовік XIV выдаў эдыкт Фантэнбло, якім даваў гугенотам права трымацца іх рэлігіі.
- 1817: Прыняты сцяг Чылі.
- 1867: Аляска ад Расіі перайшла да Злучаных Штатаў Амерыкі.
- 1905: Курлоўскі расстрэл у Мінску.
- 1920: Спыніліся ваенныя дзеянні ў ходзе савецка-польскай вайны 1919—1921 гадоў.
- 1922: Заснавана брытанская карпарацыя BBC.
- 1926: Якубу Коласу нададзена званне Народнага паэта БССР.
- 1939: Войскі СССР, паводле пакту пра ўзаемную дапамогу, увайшлі на тэрыторыю Эстоніі.
- 1942: Скончылася ліквідацыя Брэсцкага гета.
- 1958: З’явілася першая шматкарыстальніцкая камп’ютарная гульня — Tennis for Two.
- 2003: Распачаў вяшчанне тэлеканал «ЛАД».
Нарадзіліся
правіць- 1130: Чжу Сі, кітайскі філосаф
- 1405: Пій II, Папа Рымскі
- 1523: Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575—1596 (пам. 9.9.1596)
- 1527: Лука Камбіяза, італьянскі мастак
- 1610: Нікаля Кашэн, французскі мастак
- 1634: Лука Джардана, італьянскі мастак
- 1680: Ян Фрыдэрык Сапега, вялікі канцлер літоўскі
- 1777: Генрых фон Клейст, нямецкі драматург, паэт і празаік (пам. 21.11.1811)
- 1891: Лукаш Голад, праваслаўны святар, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы (пам. 6.11.1947)
- 1893: Уладзімір Уладамірскі, беларускі акцёр (пам. 24.1.1971)
- 1906: Алесь Салагуб, беларускі паэт (пам. 17.5.1934)
- 1913: Арнэ Скоўэн, нарвежскі кінарэжысёр
- 1919: Усевалад Кароль, беларускі палітычна-грамадскі дзеяч (пам. кастр. 1984)
- 1924: Жорж Жэрэ, французскі акцёр
- 1934: Кір Булычоў, пісьменнік-фантаст, усходазнавец, фалерыст, сцэнарыст (пам. 5.9.2003)
- 1943: Андрэй Баюк, славенскі палітычны дзеяч (пам. 16.8.2011)
- 1947: Юрый Хашчавацкі, беларускі кінарэжысёр
- 1992: Рашэл Клейтан, ямайская лёгкаатлетка
- 1995: Юі Ахасі, японская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі
правіць- 31: Луцый Элій Сеян, ваенны і палітычны дзеяч Рымскай імперыі
- 629: Хлотар II, кароль франкаў
- 707: Ян VII, Папа Рымскі
- 1417: Рыгор XII, Папа Рымскі
- 1503: Пій III, Папа Рымскі
- 1595: Альвара Менданья дэ Нейра, іспанскі мараплавец
- 1678: Якаб Іорданс, фламандскі мастак
- 1866: Мануэль Бульнес, прэзідэнт Чылі
- 1893: Шарль Франсуа Гуно, французскі кампазітар
- 1918: Уладзімір Стукаліч, расійска-беларускі гісторык і краязнавец (нар. 28.10(9.11)1856)
- 1931: Томас Эдысан, амерыканскі вынаходнік (нар. 11.2.1847)
- 1971: Язэп Гайлевіч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла (нар. 26.2.1893)
- 1991: Пятро Бітэль, беларускі настаўнік, пісьменнік і перакладчык (нар. 19.6.1912)
- 1995: Франка Фабрыцы, італьянскі акцёр
Святкуюць
правіць- Аляска: Дзень Аляскі