Верасень
Верасень — дзявяты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва верасня — вресень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: сенцябр (верасень), сенцябр, верасень (сенцябр), і канчаткова — верасень.[3]
Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай September, якая паходзіць ад septem — сёмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка. У верасні адбываецца восеньскае раўнадзенства.
Зноскі
Літаратура
правіць- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С.138,139
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.