Сакавік
трэці месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах
Сакавік — трэці месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.
У выданнях Францыска Скарыны падаецца народная назва сакавіка — марець[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як марецъ[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, засведчаная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) у напісанні «соковикъ» і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік».[3] У газеце «Наша ніва» ўжываліся варыянты назвы: у 1907—1909 — марац, у 1910—1912 — сакавік (март); у далейшым — сакавік («дрэвы пачынаюць сок пускаць»). Але яшчэ ў 1913—1915 у газеце «Наша ніва» ўжывалася назва марац.[4] У сучаснай беларускай мове назва марац фіксуецца ў гаворках Сенненшчыны[5], Чэрвеньшчыны[6] і ў іншых гаворках[7].
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:…
- ↑ Андрей Рымша. [Хронология]…
- ↑ И. Носович. Словарь белорусского наречия. 1870. С. 599.
- ↑ Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.
- ↑ Ст. 362 — Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1 — Беларускія дыялектныя слоўнікі .
- ↑ Ст. 168 — Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік — Беларускія дыялектныя слоўнікі .
- ↑ Ст. 104 — Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава — Беларускія дыялектныя слоўнікі .
Літаратура
правіць- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл. рэсурс starbel.narod.ru
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С.138,139
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.