Рашэл Клейтан
Рашэл Клейтан (англ.: Rushell Clayton; нар. 18 кастрычніка 1992) — ямайская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бар'ерным бегу на 400 метраў, прызёр чэмпіянату свету 2023 года.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | бег на 400 метраў з бар’ерамі[d] |
Нарадзілася | 18 кастрычніка 1992[1] (32 гады) |
Грамадзянства | |
IAAF | 14425208 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБронзавая прызёрка ў бегу на 400 метраў з бар'ерамі на чэмпіянаце NACAC 2014 года. 21 ліпеня 2019 года яна выйграла свае першыя спаборніцтвы Брыльянтавай лігі - бег на 400 метраў на Sainsbury's Anniversary Games, давёўшы свой асабісты рэкорд да 54,16 секунды. На Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2019 года заваявала «бронзу» ў бегу на 400 метраў з бар'ерамі, паставіўшы новы асабісты рэкорд у 53,74 секунды. Яна таксама заняла трэцяе месца на Панамерыканскіх гульнях 2019 года, паказаўшы час 55,53 секунды. Рашэл трэніруе Окіл Сцюарт.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы Будапешце Рашэл выйграла бронзу ў бегу на 400 метраў з бар'ерамі з вынікам 52,81 секунды.
Зноскі
- ↑ Rushell Clayton // World Athletics database