Лука Камбіяза (іт. Luca Cambiaso, 18 кастрычніка 1527, Манелья, Генуя — 6 верасня 1585, Эскарыял) — італьянскі мастак-ман’ерыст.

Лука Камбіяза
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1527[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 верасня 1585(1585-09-06)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, рысавальнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын мастака Джавані Камбіяза, вучыўся ў бацькі, сфарміраваўся рана і ўжо ў 15 гадоў займаўся разам з бацькам сценапісам у Генуі. З 1544 года працаваў у цэрквах Генуі і іншых гарадоў Лігурыі, у Рыме. У канцы 1550-х гадоў пасля смерці жонкі ўступіў у сувязь са швагеркай, дазволу бацькі на шлюб з ёй ён так і не атрымаў.

У 1583 годзе прыняў запрашэнне іспанскага караля Філіпа і працаваў у Эскарыяле. Сын Арацыа Камбіязі таксама стаў мастаком.

Вывучаў і капіраваў працы Перына дэль Вагі, Бекафумі і Джавані Пардэнонэ. Склаўся пад уплывам Рафаэля, Парміджаніна і Карэджа. Вядомы таксама як бліскучы малявальшчык.

Зноскі