Акцёр
Акцёр (фр.: acteur, лац.: actor — выканавец[1]; ж. род актрыса[2], акцёрка[3]) — выканавец роляў у драматычных спектаклях і кіно, радзей у оперных, балетных, эстрадных і цыркавых прадстаўленнях.
Акцёр | |
---|---|
Адпавядае дзейнасці | акцёрскае мастацтва[d] |
Святы-заступнік | Genesius of Rome[d] |
ISCO-08 occupation class | 2655 |
EntitySchema for this class | Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 324: Невядомы тып сутнасці.. |
ISCO-88 occupation class | 2455 і 2655 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акцёрскае мастацтва бесперапынна эвалюцыянавала. Да пачатку XX стагоддзя ў акцёрскай гульні пераважалі шаблоннасць характараў і тыпажоў. Рэвалюцыю ў акцёрскім майстэрстве здзейсніў заснавальнік МХАТа Станіслаўскі. Ён заклікаў акцёраў адчуваць, што адчувае герой, літаральна «залазіць у яго шкуру». Унутраны свет герояў пачаў мець большае значэнне, чым дэкарацыі тэатра і строй гарнітураў.
Аснову акцёрскай творчасці складае прынцып пераўвасаблення. Існуюць паняцці вонкавага і ўнутранага пераўвасаблення, якія, аднак, могуць быць падзеленыя толькі ўмоўна. Па сутнасці, гэта два бакі складанага творчага працэсу, змешчаныя паміж сабой у цеснай узаемасувязі. Падчас пераўвасабленняў дзеянне, думка і пачуццё знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. Акцёр звяртаецца да дапамогі грыма, касцюма (у некаторых відах тэатра — да дапамогі маскі), выпрацоўвае інтанацыі, жэсты, хаду, міміку, якія перадаюць з той або іншай ступенню жыццёвай пэўнасці або тэатральнай умоўнасці знешнасць і манеру паводзін адлюстроўваемай ім асобы. Але сапраўднае пераўвасабленне складаецца не толькі ў тым, каб перадаць на сцэне вонкавае аблічча персанажа: акцёр раскрывае духоўны свет свайго героя, паказвае яго характар, выяўляе яго думкі і перажыванні.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.54
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.54.
- ↑ Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 916 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акцёры
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акцёркі