Цырк
Цырк (лац.: circus — круг) — адзін з відаў сцэнічнага мастацтва, паводле законаў якога будуецца забаўляльнае шоу, як правіла, на арэне спецыяльнага будынка (круглай формы з высокім купалам).
Уключае акрабатыку, жангліраванне, эквілібрыстыку, клаўнаду, ілюзіённае мастацтва, дрэсіроўку жывёл і інш. Яго галоўныя выразныя сродкі — дзеянне, трук, якія нярэдка ляжаць за межамі звычайнай логікі. Цыркавое прадстаўленне складаецца з нумароў — асобных закончаных выступленняў аднаго ці групы артыстаў. Склаўся на аснове старажытных народных святаў, працоўных працэсаў, спартовых спаборніцтваў. Міжнародны Дзень Цырка адзначаецца ў трэцюю суботу красавіка.
Гісторыя
правіцьВыступленні акрабатаў, жанглёраў, дрэсіроўшчыкаў былі вядомыя яшчэ ў Старажытных Егіпце, Грэцыі і Рыме. Цыркавыя нумары ўключаліся ў выступленні сярэднявечных вандроўных артыстаў (гістрыёнаў, шпільманаў, скамарохаў і інш.). З XII ст. у Еўропе ўзніклі школы верхавой язды, дзе рыхтавалі наезднікаў, дрэсіравалі коней, праводзілі паказальныя выступленні. У XVIII ст. шырокае распаўсюджанне атрымаў конны цырк. З XIX ст. пачалі стварацца стацыянарныя цыркі ў Германіі, Італіі, Францыі, Расіі.
Беларусь
правіцьУ Беларусі элементы цыркавога мастацтва выявіліся ў творчасці скамарохаў. З XVII ст. ствараліся спецыяльныя школы дрэсіроўкі мядзведзяў (напр., «Смаргонская акадэмія»), вяровачных скакуноў і штукароў у мястэчку Семежава Слуцкага павета. З пачатку XVIII ст. адбываліся гастролі замежных цыркавых труп і асобных выканаўцаў, якія выступалі на плошчах, кірмашах і ў цырках-шапіто (брызентавых круглых палатках з арэнай і месцамі для гледачоў). У 1959 адкрыўся першы стацыянарны Беларускі дзяржаўны цырк, у 1972 — стацыянарны Гомельскі дзяржаўны цырк.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6