Sirkus Finlandia — буйнейшы фінскі цырк-шапіто, заснаваны ў 1976 годзе Карл-Густаф Ёрнстрамам. Першае прадстаўленне адбылося 21 красавіка 1976 у горадзе Тамісаары. На сённяшні дзень з’яўляецца адзіным фінскім цыркам, які адпавядае міжнародным стандартам, удзельнік Еўрапейскай цыркавой асацыяцыі. Штогод прадстаўленні наведваюць каля 200 тысяч гледачоў.

Гастролі правіць

Тур па Фінляндыі пачынаецца напачатку красавіка ў Карысе і сканчаецца ў кастрычніку-лістападзе ў сталіцы Фінляндыі, Хельсінках. За сезон цырк дае прадстаўленні больш чым у 120 гарадах Фінляндыі, а ўвесь маршрут перавышае 8 тысяч кіламетраў. Увесь час разам з цыркам гастралюе прыблізна 70 чалавек, з іх каля 30 — артысты і музыканты жывога аркестра. Абарот за 2009 год склаў каля 4 млн. еўра.

Шапіто правіць

 
Шапіто

Канструкцыя цырка была набыта ў Італіі ў 2009 годзе і ў сабраным стане займае плошчу каля 2500 квадратных метраў. Апроч таго, патрабуецца месца для дзясяткаў аўтамабіляў і прычэпаў. У буйных гарадах таксама ўсталёўваецца дадатковы падстрэшак плошчай 650 квадратных метраў, пад якім усталёўваюцца кіёскі і які служыць хованкай для гледачоў падчас перапынку і ў выпадку неспрыяльных пагодных умоў. Колькасць месцаў — 1150. Дыяметр манежа — 12 метраў.

Спасылкі правіць