Роўэн Аткінсан
Роўэн Себасцьян Аткінсан (англ.: Rowan Sebastian Atkinson; нар. 6 студзеня 1955, Консет, Дарэм) — англійскі акцёр-комік, найбольш вядомы ў свеце роляй містэра Біна ў аднайменным тэлесерыяле. Лаўрэат прэміі BAFTA (1989).
Роўэн Аткінсан | |
---|---|
Rowan Atkinson | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Роўэн Себасціян Аткінсан |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1955[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
![]() |
Маці | Ella May Bainbridge[d] |
Жонка | Sunetra Sastry[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | з 1979 |
Кірунак | камедыя |
Узнагароды | BAFTA (1989) |
IMDb | ID 0000100 |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Роўэн Аткінсан нарадзіўся 6 студзеня 1955 года ў горадзе Консет, графства Дарэм, Англія, у сям’і фермера Эрыка Аткінсана і дырэктары буйнай кампаніі Элы Мэй.[4] У сям’і таксама раслі тры старэйшых брата Роўэна — Пол (сканаў у маленстве), Родні і Руперт.[5]
Будучы акцёр вучыўся ў школах Чорыстэр і Сэнт-Біс. У 1975 годзе скончыў Ньюкаслскі ўніверсітэт.[6]
Кар’ера Аткінсана ў якасці акцёра пачалася ў 1978 годзе, калі Роўэн стаў вядучым, сцэнарыстам і асноўным акцёрам радыёшоу «The Atkinson People».[7]
У 1990 годзе стартаваў паказ тэлесерыяла «Містар Бін», пасля галоўнай ролі ў якім Аткінсан праславіўся на ўвесь свет. Серыял карыстаўся вялізнай папулярнасцю, адна серыя збірала каля тэлевізараў, у сярэднім, 20 мільёнаў чалавек.[8]
Сям’яПравіць
З 1990 года Роўэн Аткінсан жанаты з грымёркай Санэтры Сэстры. Вяселле адсвяткавалі двойчы: спачатку ў сакрэце ад усіх у Нью-Ёрку ў рэстаране «Руская чайная», а праз тыдзень замовілі за 10 тысяч фунтаў залу на 80 асоб у рэстаране раскошнага лонданскага атэля «Savoy»[9]. У пары ёсць двое дзяцей — сын Бен і дачка Лілі.[10]
Зноскі
- ↑ Rowan Atkinson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rowan Atkinson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rowan Atkinson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Family detective
- ↑ Interview with Rodney Atkinson
- ↑ Rowan Atkinson
- ↑ Pick of the day
- ↑ Mr. Bean (1990) Trivia
- ↑ Shy Rowan was struck dumb on chaotic first date
- ↑ Rowan Atkinson: Comic enigma
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роўэн Аткінсан
- Роўэн Аткінсан на сайце IMDB