Электратэхніка

Электратэхніка — вобласць тэхнічных навук, што вывучае атрыманне, размеркаванне, пераўтварэнне і выкарыстанне электрычнай энергіі.

Трансфарматар — адзін з асноўных элементаў электрычных ліній

Электратэхніка вылучылася ў самастойную навуку з фізікі ў канцы XIX стагоддзя.

У наш час электратэхніка складаецца з некалькі навук: электраэнергетыкі, электронікі, сістэмы кіравання, апрацоўкі сігналаў і тэлекамунікацыі. Асноўнае адрозненне ад электронікі складаецца ў тым, што электратэхніка вывучае праблемы, звязаныя з сілавымі буйнагабарытнымі электроннымі кампанентамі: лініі электраперадачы, электрычныя прывады, у той час як у электроніцы асноўнымі кампанентамі з'яўляюцца камп’ютары і інтэгральныя схемы[1]. У іншым сэнсе, у электратэхніцы асноўнай задачай з'яўляецца перадача электрычнай энергіі, а ў электроніцы — інфармацыі.

Зноскі

  1. What is the difference between electrical and electronic engineering? (недаступная спасылка). FAQs - Studying Electrical Engineering. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2005. Праверана 4 February 2005.