Internet Movie Database (IMDb, англ.: База даных фільмаў у Інтэрнэце) — найбуйнейшая ў свеце база даных і вэб-сайт пра кінематограф. База даных у значнай ступені запаўняецца добраахвотнікамі, што ў некаторай ступені падобна з вікі-канцэпцыяй. У базе сабрана інфармацыя (па стане на канец верасня 2010 года) пра 1,7 млн кінастужак, тэлесерыялаў і асобных іх серый, а таксама пра 3,8 млн асоб, звязаных з кіно, — акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і інш.[1]

The Internet Movie Database
англ.: Internet Movie Database
Выява лагатыпа
URL IMDb.com
Камерцыйны Так
Тып сайта База даных пра фільмы, тэлепраграмы і камп'ютарня гульні
Рэгістрацыя Неабавязковая
Мова(-ы) англійская
Уладальнік Amazon.com
Аўтар Кол Нідхэм
Пачатак працы 17 кастрычніка 1990
Бягучы статус Актыўная
Рэйтынг Alexa 53
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

C 1998 года базай даных IMDb валодае кампанія «Amazon.com». Амаль уся інфармацыя IMDb знаходзіцца ў свабодным доступе, сайт IMDb.com функцыянуе на аснове свабоднага праграмнага забеспячэння (Apache, Perl і г. д.).

Галасаванні правіць

Папулярнай магчымасцю IMDb з'яўляецца анлайн-галасаванне. Любы зарэгістраваны наведвальнік сайта можа галасаваць за фільмы, выстаўляючы ім рэйтынг: ад 1 да 10 балаў. Такім чынам на IMDb складзены спіс 250 лепшых фільмаў усіх часоў на думку наведвальнікаў, а таксама 100 найгоршых фільмаў. Ёсць асобныя рэйтынгі фільмаў па жанрах, па дзесяцігоддзях і інш.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Статыстыка IMDb (англ.) (Праверана 27 верасня 2010)

Спасылкі правіць