Danish Film Database (DFDb, раней Danmarks Nationalfilmografi) — інтэрнэт анлайн база даных, якая падтрымліваецца Дацкім інстытутам кіно, і ўключае дацкія фільмы з 1896 года, у тым ліку нямыя, кароткаметражныя і дакументальныя фільмы[1][2][3].

Danish Film Database
URL dfi.dk/FaktaOmFilm.aspx
Тып сайта база даных
Рэгістрацыя не патрабуецца
Мова(-ы) дацкая
Уладальнік Дацкі інстытут кіно[en]
Аўтар Дацкі інстытут кіно[d]
Пачатак працы 2000

АпісаннеПравіць

Калі база даных выйшла анлайн, як Дацкая база даных фільмаў у лістападзе 2000 года, у ёй былі даныя аб усіх дацкіх фільмах, створаных у перыяд паміж 1968 і 2000 гадамі, і даныя пра каля 10 000 персаналій[4].

Да 2014 года база была пашырана да 22 000 найменняў, 106 000 персаналій і 6 000 кампаній[5].

База даных уключае таксама медыя-галерэю з фотаздымкамі, праграмамі, малюнкамі рэкламных плакатаў фільмаў (постараў), а таксама трэйлерамі фільмаў. База даных таксама змяшчае інфармацыю пра даты прэм’ер замежных фільмаў у дацкіх кінатэатрах з 2000 года.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Peter Schepelern (in Danish). Filmleksikon. Gyldendal A/S. pp. 190–. ISBN 978-87-02-04523-9. https://books.google.com/books?id=32ruU_YjxlwC&pg=PA190. 
  2. (in Danish)Bogens verden. Dansk biblioteksforening og Studiekredsforeningen. 2001. p. 34. https://books.google.com/books?id=lDsiAQAAMAAJ. 
  3. AVM – AudioVisuelle Medier.
  4. To nye websteder for filminteresserede(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23.12.2014. Праверана 26.11.200.
  5. Filmdatabasen.

СпасылкіПравіць