Box Office Mojo — амерыканскі вэб-сайт і найбуйнейшая ў свеце база дадзеных, які сістэматычна і алгарытмічна адсочвае касавыя зборы ад кінапракату, а нядаўна абвясціў, што аўдыторыя сайта ў цяперашні час складае больш за два мільёны наведвальнікаў штомесяц. Збор дадзеных ідзе шляхам адсочвання апублікавання зводных дадзеных пракатчыкамі. Акрамя таго, можна адсочваць і агульную тэндэнцыю збораў фільма.

Box Office Mojo
Box Offce Mojo Logo.png
URL boxofficemojo.com(англ.) 
Камерцыйны Так
Тып сайта База дадзеных касавых збораў
Мова(-ы) англійская
Уладальнік IMDb (Amazon.com)
Аўтар Брэндан Грэй
Пачатак працы 7 жніўня 1998; 8112 дзён таму
Рэйтынг Alexa 3 326[1]

ГісторыяПравіць

Брэндан Грэй пачаў працу з сайта 7 жніўня 1998 года, робячы прагнозы для топ-10 самых прыбытковых фільмаў ЗША на наступныя выхадныя[2]. У 2002 годзе Шон Солсберы стаў яго партнёрам, і яны разам пашырылі сайт, дзякуючы чаму рэсурс наведвае да 2 мільёнаў наведвальнікаў у месяц[3].

Форум вэб-сайта ёсць даволі папулярным месцам для абмеркавання падрабязнасьцяў кінозбораў, а таксама збораў некаторых найбольш вядомых відэагульняў «Fantasy Box Office» («фэнтэзійнай бокс-офіс») і «Create A Year of Movies» («Ствары год фільмаў»).

У ліпені 2008 года вэб-сайт быў набыты IMDb, які сам належыць «Amazon»[4][5]. Пасля пакупкі сайта «Amazon» «Fantasy Box Office» і «Create A Year of Movies» былі закрытыя па фінансавых прычынах.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  2. Forecast Archive 1998. Праверана 3 мая 2020.
  3. «About Box Office Mojo» Архівавана 19 лістапада 2010 года.
  4. Engleman, Eric Amazon's IMDb movie trivia site acquires rival Box Office Mojo. TechFlash (17 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 13 верасня 2020.
  5. Fritz, Ben IMDB links up with Box Office Mojo. Variety (15 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 17 снежня 2008.

СпасылкіПравіць