Шведская база даных фільмаў

шведская інтэрнэт анлайн база даных
(Пасля перасылкі з Swedish Film Database)

Шведская база даных фільмаў (шведск.: Svensk Filmdatabas, англ.: Swedish Film Database, SFDb) — шведская анлайнавая база даных, прысвечаная шведскаму кінематографу, якая змяшчае інфармацыю пра ўсе шведскія фільмы з 1897 года, а таксама пра замежныя фільмы, прэм’ера якіх адбылася ў Швецыі. Таксама змяшчае шматлікія біяграфіі акцёраў, рэжысёраў, прадзюсараў і іншых спецыялістаў кінематографа.

Шведская база даных фільмаў
шведск.: Svensk Filmdatabas
Рэдактары Шведскай базы даных фільмаў у снежні 2009 года.
Рэдактары Шведскай базы даных фільмаў у снежні 2009 года.
URL svenskfilmdatabas.se (шведск.)(англ.)
Тып сайта база даных
Рэгістрацыя не патрабуецца
Мова(-ы) Шведская
Уладальнік Шведскі інстытут кіно[en]

Гісторыя правіць

Шведская база даных фільмаў была створана пры падтрымцы Фонду 300-годдзя Банка Швецыі і кіруецца Шведскім інстытутам кіно[en][1][2].

Апісанне правіць

База даных уключае больш за 90 000 фільмаў (у тым ліку каля 20 000 шведскіх) і 365 000 файлаў пра асоб свету кіно[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б About the Swedish Film Database (англ.). Swedish Film Database. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2011. Праверана 9.12.2020.
  2. "Ny svensk filmdatabas på nätet" [New Swedish movie database online]. Svenska Dagbladet] [шведская]. 8 кастрычніка 2003. Архівавана з арыгінала 25 студзеня 2012. Праверана 9 снежня 2020.

Спасылкі правіць