Анлайн
Анлайн (англ.: online, ад англ.: on line — «на лініі», «на сувязі») — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў тэлекамунікацыях і камп'ютарных тэхналогіях для інфармавання аб падлучэнні да агульнай сеткі камунікацый. Першапачаткова выкарыстоўваўся толькі ў дачыненні да камунікацыйнага абсталявання для ўказання на рэжым сувязі, тыповым значэннем магло быць «не вешаючы трубку», гэта значыць за адзін тэлефонны званок, у рэжыме рэальнага часу. Для радыёсувязі часам ужываюць падобны тэрмін "on air".
У дачыненні да праграмнага забеспячэння амаль заўсёды азначае «падключаны да Інтэрнэту» або «той, што функцыянуе толькі пры падключэнні да Інтэрнэту», а таксама якое «адбываецца ў Інтэрнэце» ці «існуе ў Інтэрнэце». Да прыкладу, «анлайн-банкінг», «анлайн-крама», «анлайн-кінатэатр», «анлайн-казіно», «анлайн-кафэ», «анлайн-школа», «анлайн-гульня». У гэтых значэннях ўжываецца таксама прыметнік анлайнавы. Гэта слова таксама часта выкарыстоўваецца для апісання бягучай наведвальнасці сайта (напрыклад, «1000 чалавек анлайн» азначае, што ў гэты момант на сайце знаходзіцца 1000 карыстальнікаў).
Тэхнічныя спецыялісты ў дачыненні да ўжывання ў беларускай мове гэтага запазычанага слова могуць сказаць, што тэрмін выкарыстоўваецца для спажывецкага апісання кліенцкай часткі ў архітэктуры «кліент-сервер».
Для абазначэння таго, што доступ да агульнай сеткі адсутнічае або ўвогуле не прадугледжаны, выкарыстоўваюць тэрмін афлайн (англ.: offline). Так, напрыклад, анлайн-гульня створана для мноства карыстальнікаў, падлучаных праз Інтэрнэт да агульнага гульнявога працэса, у той час як афлайн-гульня створана для выкарыстання толькі адным чалавекам.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх