AllMovie

амерыканская інтэрнэт-база даных пра кінематограф

«AllMovie»[2] (англ.: AllMovie) — амерыканская інтэрнэт-база даных і вэб-сайт пра кінематограф, тэлепраграмы, біяграфіі акцёраў, рэжысёраў, прадзюсараў і іншых спецыялістаў кінематографа[3].

«AllMovie»
Allmovie Logo.png
URL allmovie.com(англ.) 
Камерцыйны Так
Тып сайта база даных
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова(-ы) англійская
Уладальнік All Media Network[d]
Пачатак працы 1994
Рэйтынг Alexa 50 917[1]
Commons-logo.svg AllMovie на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Сайт «All-Movie» Guide быў заснаваны Майклам Эрлеўайном[en] ў 1994 годзе[4] як дадатак да праекта «All-Music Guide», прысвечанага музычным запісах. У новай базе даных былі сабраныя падрабязныя звесткі пра фільмы, уключаючы асноўныя выходныя даныя, акцёрскі склад, інфармацыю аб здымачных групах і вытворчых кампаніях. Ліцэнзію на выкарыстанне базы набыло больш за 10000 розных фірмаў, пачынаючы ад кінадыстрыб'ютараў і заканчваючы вэб-сайтамі і пунктамі рознічнага продажу.

У канцы 2007 года кампанію All Media Guide, уладальніка сайтаў «AllMusic», «AllMedia» і «AllGame», набыла «Macrovision» (пазней Rovi Corporation) за $ 102 млн ($ 72 млн выплачана адразу, тыя, што засталіся 30 млн — на працягу наступнага года)[5][6]. З 2011 па 2013 гады доступ да баз ажыццяўляўся праз агульны сайт AllRovi.com.

У жніўні 2013 года «AllMovie» разам з «AllMusic» і «AllGame» былі набыты амерыканскай кампаніяй «All Media Network, LLC»[7].

16 красавіка 2015 года «Blinkx Plc» набыла «All Media Network» і правяла рэбрэндынг вэб-сайта пад новым уніфікаваным банэрам «RhythmOne Group»[en][8][9].

Офісы «AllMovie» знаходзяцца ў Сан-Францыска, штат Каліфорнія, і ў Эн-Арбар[en], штат Мічыган, ЗША.

АпісаннеПравіць

База даных «AllMovie» з'яўляецца ўсёабдымнай і ўключае асноўную інфармацыю пра аўдыёвізуальныя прадукты, выканальніцкія і вытворчыя даныя, сінопсісы, прафесійныя агляды, біяграфіі, спасылкі паміж данымі. Яна прапануе значную колькасць функцый і паслуг, даступных кожнаму карыстальніку, які наведвае вэб-сайт.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  2. AllMovie – Movies and Films Database. All Media Network. — «©2014 AllMovie, a division of All Media Network, LLC»  Праверана 10.12.2022. (англ.) 
  3. Haddad, Michael (2005). The screenwriter's sourcebook: a comprehensive marketing guide for screen and television writers. Chicago, Ill: Chicago Review Press. p. 333. ISBN 1-55652-550-8. https://archive.org/details/screenwriterssou0000hadd.  (англ.) 
  4. Bowe, Brian J.. Make it or Break it (недаступная спасылка). Metro Times (24 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2013. Праверана 10 снежня 2020. (англ.) 
  5. BusinessWire (6 лістапада 2007). Macrovision Agrees to Acquire All Media Guide Holdings, Inc.. Прэс-рэліз. Праверана 10.12.2020. (англ.) 
  6. Macrovision Corporation, acquired All Media Guide Holdings, Inc. (недаступная спасылка). Mandasoft (17 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2013. Праверана 10.12.2020. (англ.) 
  7. Digital Entertainment Veterans Launch ‘All Media Network’ to Perfect Digital Media Discovery. BusinessWire (3 снежня 2013). Праверана 10.12.2020. (англ.) 
  8. Introducing RhythmOneBlog - RhythmOne. www.rhythmone.com. Праверана 10.12.2020. (англ.) 
  9. BLINKX ACQUIRES ALL MEDIA NETWORK, LLC - Newsroom - RhythmOne. investor.rhythmone.com. Праверана 10.12.2020. (англ.) 

СпасылкіПравіць