6 студзеня
6 студзеня — шосты дзень года па Грыгарыянскім календары
← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
Падзеі
правіць- 138: З прамовай да прэтарыянцаў Марк Аўрэлій адпраўляецца на Маркаманскую вайну.
- 906: Візантыйскі імператар Леў VI Мудры ажаніўся з Зояй Карбанапсінай, гэта быў яго чацвёрты шлюб, што выклікала спрэчкі з Патрыярхам Канстанцінопальскім.
- 1066: Пачатак валадарства Гаральда II, караля англійскага.
- 1106: Генрых V атрымаў у Майнцы імператарскія інсігніі і прыняў прысягу вернасці ад імперскіх князёў.
- 1582: Заключаны Ям-Запольскі мір, якім скончана Лівонская вайна.
- 1916: У Коўне адбылася канферэнцыя літоўскіх і латышскіх арганізацый, якія сіварылі Галоўны літоўскі народны камітэт.
- 1950: Вялікабрытанія першай сярод заходнеўрапейскіх краін прызнала камуністычны ўрад Кітайскай Народнай Рэспублікі.
- 1950: Пачалася рэгулярная трансляцыя праграм Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана.
- 1994: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грузіяй.
Нарадзіліся
правіць- 1367: Рычард II, англійскі кароль (пам. 14.2.1400)
- 1412: Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі (пам. 30.5.1431)
- 1822: Генрых Шліман, нямецкі археолаг, які раскапаў старажытную Трою (пам. 26.12.1890)
- 1828: Эміль Будзье, французскі міколаг
- 1832: Гюстаў Дарэ, французскі гравёр, ілюстратар і жывапісец (пам. 23.1.1883)
- 1892: Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст (пам. 29.11.1949)
- 1900: Аляксандр Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР (пам. 15.9.1937)
- 1906: Ян Вагемакер, нідэрландскі мастак
- 1915: Ібоя Чак, венгерская лёгкаатлетка
- 1928: Капучынэ, французская актрыса
- 1932: Сцюарт Райс, амерыканскі хімік
- 1938: Мар'ян Стралюк, беларускі навуковец у галіне энергетыкі (пам. 25.8.2000)
- 1938: Адрыяна Чэлентана, італьянскі акцёр, спявак, рэжысёр
- 1942: Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў, беларускі мастак і педагог
- 1954: Энтані Мінгела, брытанскі кінарэжысёр
- 1984: Кейт Мак-Кінан, амерыканская актрыса
Памерлі
правіць- 1619: Андрэй Волан, вялікалітоўскі дзеяч часу Адраджэння (нар. ~1530)
- 1875: Пётр Яцак Высоцкі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гг., мемуарыст (нар. 10.9.1797)
- 1919: Тэадор Рузвельт, 26-ы прэзідэнт ЗША (нар. 27.10.1858)
- 1942: Герасім Якушка (нар. 3.3.1900)
- 1945: Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка (нар. 8.7.1861)
- 1963: Андрэй Александровіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (нар. 22.1.1906)
- 1966: Жан Люрса, французскі мастак
- 1975: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 2.6.1905)
- 1988: Рэм Салавухін, беларускі савецкі фізік, прафесар БДУ (нар. 19.11.1930)
- 2004: Янка Юхнавец, беларускі паэт (нар. 21.11.1921)
Святкуюць
правіць- Каталікі: Урачыстасць Аб'яўленне Пана (Тры Каралі)