5 студзеня
5 студзеня — пяты дзень года па Грыгарыянскім календары
← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
Падзеі
правіць- 1066: Каранаваўся Гаральд II Годвінсан, апошні англасаксонскі кароль перад заваяваннем Англіі нармандцамі.
- 1477: Паражэнне бургундскіх войскаў пад Нансі і завяршэнне Бургундскіх войнаў.
- 1665: У Парыжы выйшла першае ў свеце навуковае перыядычнае выданне «Journal des savants» — «Часопіс вучоных».
- 1919: У Мюнхене заснавана Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя.
- 1933: Пачатак будаўніцтва ў Сан-Францыска аднаго з самых вядомых у свеце мастоў — «Залатых Варот».
- 1939: Міністэрства ўнутраных спраў Германіі вынесла рашэнне, што караімы не належаць да яўрэйскай абшчыны і іх «расавая псіхалогія» не з’яўляецца яўрэйскай.
- 1948: Студыя «Warner Brothers» паказала першы каляровы дакументальны фільм.
- 1957: Абвешчана дактрына Эйзенхаўэра, якая стала канцэпцыяй знешняй палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе.
- 1984: У Мінску заснаваны музей «Дом Ваньковічаў».
- 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Чэхіяй.
- 2005: Адкрыта малая планета Эрыс.
- 2022: Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі краіны.
Нарадзіліся
правіць- 1104: Еўфрасіння Полацкая, княжна полацкая, асветніца, прылічаная да святых (пам. 23.5.1173)
- 1209: Рычард, кароль Германіі
- 1779: Зебулон Пайк, амерыканскі брыгадны генерал, даследчык
- 1838: Мары Энмон Каміль Жардан, французскі матэматык
- 1874: Джозеф Эрлангер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944)
- 1876: Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасляваеннай Германіі (пам. 19.4.1967)
- 1907: Кастусь Губарэвіч, беларускі драматург (пам. 3.7.1987)
- 1921: Фрыдрых Дзюрэнмат, швейцарскі драматург
- 1931: Уладзімір Піліповіч, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытута электронікі АН БССР
- 1931: Алвін Эйлі, амерыканскі харэограф
- 1932: Умберта Эка, італьянскі пісьменнік
- 1938: Аляксандр Вайтовіч, беларускі акадэмік, фізік і палітык
- 1941: Хаяо Міядзакі, японскі рэжысёр
- 1958: Ігар Бархаткоў, беларускі мастак-жывапісец, калекцыянер
Памерлі
правіць- 1066: Эдуард Спаведнік, англійскі кароль
- 1465: Карл Арлеанскі, французскі паэт
- 1477: Карл Смелы, герцаг Бургундыі
- 1589: Кацярына Медычы, каралева Францыі
- 1762: Лізавета Пятроўна, імператрыца расійская
- 1775: Емяльян Пугачоў, які выдаваў сябе за імператара Пятра ІІІ
- 1810: Казімір Рагоўскі, тэолаг-езуіт, філосаф, педагог
- 1875: Адам Завадскі, віленскі друкар і выдавец
- 1922: Эрнэст Шэклтан, брытанскі даследчык Антарктыкі
- 1970: Макс Борн, нямецкі і брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 2003: Масіма Джыроці, італьянскі акцёр
- 2008: Аляксандр Абдулаў, савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно (нар. 29.5.1953)
- 2014: Эйсебіа, партугальскі футбаліст
- 2024: Марыу Загалу, бразільскі футбаліст