Адкрыць галоўнае меню

Умберта Э́ка (італ. Umberto Eco; 5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19 лютага 2016) — італьянскі пісьменнік, філолаг, філосаф, культуролаг, літаратурны крытык. Гісторык-медыевіст, спецыяліст па семіётыцы. Адзін з буйных тэарэтыкаў постмадэрнізму.

Умберта Эка
Umberto Eco
Umberto Eco 01.jpg
Дата нараджэння 5 студзеня 1932(1932-01-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 2016(2016-02-19)[5][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Renate Ramge[d]
Род дзейнасці філосаф, раманіст, эсэіст, педагог, сцэнарыст, перакладчык, выкладчык універсітэта, semiotician, пісьменнік, літаратурны крытык, медыявіст
Навуковая сфера філасофія, семіётыка, медыевістыка
Месца працы Балонскі ўніверсітэт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Універсітэт Мілана,
Універсітэт Фларэнцыі,
Універсітэт Турына
Вядомыя вучні Marco Belpoliti[d]
Вядомы як пісьменнік і прафесар некалькіх універсітэтаў, аўтар некалькіх сур'ёзных даследаванняў у розных галінах філалагічнай навукі
Член у
Узнагароды і прэміі
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры Вялікі афіцэрскі крыж ордэна За заслугі перад ФРГ Knight Grand Cross of the Order of Merit of the Italian Republic Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы

Прэмія прынцэсы Астурыйскай: Сувязь і гуманітарная дзейнасць[d] (2000)

ганаровы доктар[d] (23 мая 2002)

ганаровы доктар[d] (2009)

Prix Médicis for foreign literature[d] (1982)

Strega Prize[d] (1981)

ганаровы доктар Свабоднага ўніверсітэта Берліна[d]

Honorary doctor of the University of Liège[d]

Honorary doctor of the Katholieke Universiteit Leuven[d] (1985)

Honorary doctor of the Brown University[d] (1985)

honorary doctor of Tel Aviv University[d]

ганаровы доктар[d] (8 мая 1993)

honorary doctor of the University of Uppsala[d]

honorary doctorate of the University of Glasgow[d]

ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта[d]

Doctor honoris causa of Sofia University[d] (15 кастрычніка 1990)

honorary doctor of the University of Tartu[d] (1996)

Honorary Doctorate of University of Buenos Aires[d]

Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па еўрапейскай літаратуры[d] (2001)

Q68796930?

Сайт Афіцыйны сайт (італ.) 
Подпіс Umberto Eco signature.svg
Лагатып Вікікрыніц Творы у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Умберта Эка на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Нарадзіўся ў невялікім горадзе Алесандрыя недалёка ад Турына. У 1954 годзе скончыў Турынскі ўніверсітэт, дзе вывучаў сярэднявечную філасофію і літаратуру. Свой першы раман — «Імя ружы» — апублікаваў у 1980 годзе. Гэтая кніга пасля стала самай вядомай яго літаратурнай працай. Сёмы і апошні раман Умберта Эка — «Нулявы нумар» — быў апублікаваны ў студзені 2015 года. Сам Умберта Эка лічыў пісьменніцкую дзейнасць не самай важнай часткай свайго жыцця. У 1988 годзе заснаваў дэпартамент камунікацый ва Універсітэце Сан-Марына. Ён выкладаў тэорыю культуры і эстэтыку ва ўніверсітэтах Мілана, Турына і Фларэнцыі. Умберта Эка з’яўляўся ганаровым доктарам мноства ўніверсітэтаў. Ён напісаў вялікую колькасць эсэ па філасофіі, мовазнаўстве, семіётыцы, сярэднявечнай эстэтыцы.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасцьПравіць

Аўтар кніг па гісторыі культуры Сярэднявечча, праблемах семіётыкі, зборнікаў эсэ «Падарожжы ў гіперрэальнасць» (1986), «Пяць эсэ на тэмы этыкі» (1998). Для раманаў «Імя ружы» (1980), «Ківач Фуко» (1988), «Востраў напярэдадні» (1994), «Баўдаліна» (2000) характэрны рысы гістарычнай, дэтэктыўнай, філасофска-этычнай прозы, пабудаванай на шматзначнасці і гістарычнай зменлівасці ключавых паняццяў чалавечага вопыту.

Увёў у навуковы ўжытак паняцце аберацыйнае дэкадаванне для абазначэня выпадку, калі паведамленне, што было закадавана з дапамогай адной сістэмы кадзіроўкі, пазней дэкадуецца ў адпаведнасці з іншай сістэмай.

БібліяграфіяПравіць

Навуковыя творыПравіць

  • «Эвалюцыя сярэднявечнай эстэтыкі» (Sviluppo dell’estetica medievale, 1959)
  • «Адсутная структура» (La struttura assente, 1968)
  • «У пошуках дасканалай мовы ў еўрапейскай культуры» (La ricerca della lingua perfetta nella cultura europea, 1993)
  • «Сказаць амаль тое самае. Вопыты перакладання» (Dire quasi la stessa cosa. Esperienze di traduzione, 2003)

Мастацкія творыПравіць

  • «Імя ружы» (Il nome della rosa, 1980)
  • «Ківач Фуко» (Il pendolo di Foucault, 1988)
  • «Востраў напярэдадні» (L’isola del giorno prima, 1994)
  • «Баўдаліна» (Baudolino, 2000)
  • «Таямнічы агеньчык каралевы Лааны» (La misteriosa fiamma della regina Loana, 2004)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11852884X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 The Washington Post / M. BaronWashington: Fred Ryan, 1877. — ISSN 0190-8286 Праверана 20 лютага 2016.
  3. 3,0 3,1 3,2 The New York Times / D. BaquetManhattan, New York City: The New York Times Company, A.G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095 Праверана 20 лютага 2016.
  4. Wikimedia community Вікінавіны — 2004. Праверана 29 лютага 2016.
  5. http://www.repubblica.it/cultura/2016/02/20/news/morto_lo_scrittore_umberto_eco-133816061/ Праверана 20 лютага 2016.
  6. Umberto Eco // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. http://www.nytimes.com/1986/09/24/movies/film-medieval-mystery-in-name-of-the-rose.html
  8. la RepubblicaRoma: GEDI Gruppo Editoriale, 1976. — ISSN 0390-1076; 2499-0817 Праверана 25 студзеня 2019.

ЛітаратураПравіць

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

СпасылкіПравіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Умберта Эка