Pour le Mérite (фр.: За заслугі) — ордэн, які з'яўляўся вышэйшай ваеннай узнагародай Прусіі да канца Першай сусветнай вайны. Неафіцыйна назваўся «Блакітны Макс» (ням.: Blauer Max).

Ордэн «За заслугі»
Orden Pour le Mérite
D-PRU Pour le Merite 1 BAR.svg Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Orden Pour le Mérite
Дэвіз Ehrenkreuz für Frontkämpfer
Краіна Сцяг Прусіі Прусія
Тып Рыцарскі ордэн
Дата заснавання 31 мая 1740 года
Статус уручаецца толькі грамадзянская версія
Старэйшая House Order of Hohenzollern[d]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Узнагарода была заснавана ў 1740 годзе прускім каралём Фрыдрыхам Вялікім, які даў яму французскую назву паколькі гэта была асноўная мова прускага двара таго часу. Першапачаткова «Pour le Mérite» узнагароджваліся як за ваенныя, так і грамадзянскія заслугі, але ў студзені 1810 года Фрыдрых Вільгельм III пастанавіў, што гэты ордэн можа ўручацца толькі ваенным.

У 1842 годзе Фрыдрых Вільгельм IV заснаваў грамадзянскую разнавіднасць ордэна: «За заслугі ў навуцы і мастацтве» (ням.: Pour le Mérite für Wissenschaften und Künste) у трох абласцях: гуманітарныя навукі, прыродазнаўчыя навукі і выяўленчае мастацтва. Адной з самых вядомых дзеячаў мастацтва, ганараваных гэтага ордэна, была Кетэ Кольвіц, у якой гэты ордэн быў пазней адабраны гітлераўцамі.

У 1915 годзе Эрвін Ромель, камандуючы падраздзяленнем горных егераў падчас першага наступу ў Шампані, захапіў важны ўмацаваны пункт праціўніка, вымусіўшы адступіць цэлую французскую брыгаду. Узнагародай за гэта стаў ваенны ордэн «Pour le Mérite».

У наш час ордэн уручаецца прэзідэнтам ФРГ толькі за грамадзянскія заслугі.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць