Прыродазнаўчыя навукі
Прыродазнаўчыя навукі, прыродазна́ўства або натуральныя навукі — комплекс навук пра прыроду. Вывучаюць сутнасць з'яў прыроды, найбольш агульныя законы яе развіцця, спосабы выкарыстання атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці.
У комплекс прыродазнаўчых навук уваходзяць навукі пра агульныя ўласцівасці і будову матэрыяльнага свету (фізіка, хімія), жывую прыроду (біялогія), касмічныя аб'екты (астраномія), геалогія, геафізіка, цыкл геаграфічных навук і іншыя.
Як самастойны комплекс сістэматычных даследаванняў прыродазнаўства вылучылася ў 2-й палове 15 ст.
Гл. таксама: Класіфікацыя навук.
Літаратура
правіць- Аношка В. С. Прыродазнаўства // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мн: БелЭн, 2001. — С. 80.