1922
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1922 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 29 студзеня: У Мінску быў створаны Інстытут беларускай культуры, які пазней рэарганізуюць у Беларускую акадэмію навук.
- 2 лютага: Упершыню цалкам апублікаваны раман Джэймса Джойса «Уліс».
- 20 лютага: Сейм Сярэдняй Літвы прыняў рашэнне пра далучэнне яе да Польшчы.
- 28 лютага: Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Егіпта.
- 12 сакавіка: Грузія, Арменія і Азербайджан ўтварылі Закаўказскую Сацыялістычную Федэратыўную Савецкую Рэспубліку.
- 3 красавіка: Генеральным сакратаром ЦК РКП(б) зацверджаны Іосіф Сталін.
- 20 красавіка: У Парыжы на стадыёне «Першынг» адкрыліся першыя сусветныя жаночыя гульні.
- 3 мая: Старшыня ўрада БНР В. Ластоўскі і міністр замежных спраў уручылі старшыні Генуэзскай канферэнцыі ноту, у якой прызналі права Літоўскай Рэспублікі на Вільню.
- 23 ліпеня: У кафедральным праваслаўным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Менску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.
- 27 ліпеня: У Бруселі заснаваны Міжнародны геаграфічны саюз.
- 13 верасня: У Лівійскай пустыні зарэгістраваны тэмпературны рэкорд (+58 у ценю).
- 11 кастрычніка: Замест Рады міністраў утворана Дзяржаўная калегія БНР на чале з П. Крачэўскім.
- 30 снежня: Утвораны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Нарадзіліся
правіць- 12 лютага: Васіль Палійчук, беларускі скульптар
- 18 лютага: Міхаіл Савіцкі, беларускі мастак-жывапісец, народны мастак СССР і Беларусі
- 20 лютага: Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст
- 22 лютага: Іван Ціханаў, беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў
- 28 лютага: Юрый Міхайлавіч Лотман, савецкі літаразнаўца
- 30 сакавіка: Герман Галынін, рускі кампазітар
- 29 мая: Яніс Ксенакіс, французскі кампазітар
- 10 чэрвеня: Джудзі Гарленд, амерыканская актрыса
- 28 ліпеня: Жак Пікар, французскі акіянолаг
- 13 верасня: Іма Сумак, перуанская спявачка
- 17 лістапада: Стэнлі Коэн, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1986)
- 24 снежня: Ава Гарднер, амерыканская актрыса
Памерлі
правіць- 18 мая: Шарль Лаверан, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1907) (нар. 18.6.1845)
- 12 ліпеня: Джон Морсбі, брытанскі контр-адмірал, даследчык