Міхаіл Андрэевіч Савіцкі
Міхаі́л Андрэ́евіч Саві́цкі (нар. 18.02.1922, в. Звянячы Талачынскага раёна – 08.11.2010, Мінск) — народны мастак БССР (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), Герой Беларусі (2006).
Міхаіл Андрэевіч Савіцкі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 2010 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Вядомыя працы |
«Партызанская мадонна» «Лічбы на сэрцы» |
Уплыў на | Алесь Ксёндзаў, Віктар Альшэўскі |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Юнацтва Савіцкага супала з гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Дваццацігадовы юнак, салдат Савецкай Арміі, які ўдзельнічаў у баях за Севастопаль, ён апынуўся амаль у самым пачатку вайны ў канцлагерах Дзюсельдорфа, Бухенвальда, Дахау, дзе не толькі ў поўнай меры падзяліў трагедыю народаў Еўропы, але і актыўна змагаўся ў складзе Супраціву. Па шчаслівай выпадковасці Савіцкі пазбег смерці — вызваленне лагера саюзнікамі адбылося ў той час, калі ён пасля сямнаццацідзённага знаходжанні пад арыштам за арганізацыю ўцёкаў, знясілены, згасаў у тыфозным бараку.
Пасля вайны вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым у Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава (скончыў у 1957).
Працаваў у галіне станкавага і манументальнага жывапісу. У аснове твораў ваеннай тэматыкі асабістыя ўражанні ад гераічнай барацьбы народа супраць нямецкіх акупантаў, злачынстваў фашыстаў супраць чалавецтва. Значнае месца ў творчасці Савіцкага займаюць партрэты. Галоўнае месца ў творчасці 1990—2001 гадоў займае хрысціянская тэматыка.
Для мастака характэрна публіцыстычнае, эмацыйна-экспрэсіўнае расчыненне гістарычных і сучасных тэм («Песня», 1957; цыклы «Гераічная Беларусь», 1967, «Лічбы на сэрца» (у аснову якога пакладзены ўспаміны і ўражанні пра нялюдскую жорсткасць у нямецкіх канцлагерах), 1976; карціны «Партызанская мадонна», «Легенда пра бацьку Міная», «Дзеці вайны» і інш.). Гэтыя палотны — паніхіда загінулым героям і гімн патрыятызму савецкіх людзей.
Буйны скандал узнік пасля першай жа дэманстрацыі цыклу карцін «Лічбы на сэрца», прысвечаных жахам канцэнтрацыйных лагераў. На палатне «Летні тэатр», дзе бульдозер згортвае ў канаву трупы пакараных, побач з нямецкім карнікам, які смяецца і відаць, толькі што ажыццяўляўшым гэту экзэкуцыю, дагодліва хіхікае над там, што адбылося і чалавек у лагернай форме з характэрнымі яўрэйскімі рысамі і зоркай Давіда на грудзі. Ад мастака запатрабавалі прыбраць зорку, аднак ён адмаўляўся, але ў выніку па асабістай просьбе Машэрава змушаны быў саступіць.
Ад мяне патрабавалі зафарбаваць, прыбраць гэту зорку. Але я стаяў на сваім. Гэта бо была не проста нейкая мастацкая выява, але і гістарычны факт. Бо я прайшоў не адзін канцлагер і бачыў, што ўся ўнутрылагерная эліта там, пачынаючы з блокавага ці капа і канчаючы апошнім санітарам у якой-небудзь канціне, дзе зняволеныя паміралі ад тыфа, дызентэрыі, сухот, як правіла, галоўным чынам складалася з яўрэяў. І ў гэтым не было нічога дзіўнага, даўно бо вядома, што гэты народ найбольш прыстасаваны і жывучы. І калі ад шматлікіх іншых народаў і цывілізацый не засталося ўжо ні следу, ні ўспамінаў, то гэты народ не толькі выжыў, але і святкуе сёння ва ўсім свеце. Толькі ці павінны мы ва ўсім зайздросціць іх жывучасці і вынікаць па іх шляху? Вось пра што я думаў, працуючы над гэтай карцінай… Нават у той, апошняй вайне, яны ўяўляюць сябе толькі ахвярамі. А ўсе астатнія народы накшталт перад імі вінаватыя. У Мітэльбаў-Доры, дзе я знаходзіўся, пакуль мог трымацца на нагах, большасць капа былі польскімі яўрэямі. І яны былі больш жорсткімі, чым эсэсаўцы. Так, я згодзен, няма роду без выроду. Але нельга ж прыкідвацца, што нічога гэтага не было, і ўвесь час казаць толькі пра сябе, пра свае.
Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, у 2006 г. прысвоена званне «Герой Беларусі»[1]. Жыў і працаваў у Мінску. Кіраўнік дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».
Памёр 8 лістапада 2010 года.
Зноскі
- ↑ Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006 г — Аб прысваенні М. С. Высоцкаму, П. П. Пракаповічу, В. А. Рэвяку і М. А. Савіцкаму звання «Герой Беларусі»
СпасылкіПравіць
Міхаіл Андрэевіч Савіцкі на Вікісховішчы |
ЛітаратураПравіць
- Быков, В. Подвиг Савицкого // Известия. — 1979. — № . — 21 января. — С.
- Міхаіл Савіцкі = Михаил Савицкий = Mikhail Savitsky: [альбом] / [аўтар тэксту і склад. Б. А. Крэпак]. — Мн.: Беларусь, 2013. — 78, [1] с.: іл., партр. — (Славутыя мастакі з Беларусі = Знаменитые художники из Беларуси = Famous artists from Belarus). — ISBN 978-985-01-1002-2
- Рубінчык, В. Не кідайце лішніх камянёў у Міхаіла Савіцкага / Вольф Рубінчык // ARCHE. — 2010. — № 7 — 8 (94 — 95). — С. 7 — 19. — ISSN 1392-9682.