Дзяржаўная прэмія БССР
Дзяржа́ўная прэ́мія БССР (1965—1991) — дзяржаўная прэмія, заснаваная ЦК КПБ і Саветам Міністраў БССР ў 1965 годзе. Прэмія ўручалася за творчыя дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
Дзяржаўная прэмія БССР | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Тып | ганаровая прэмія |
Падставы ўзнагароджання | выбітныя дасягненні ў галіны навукі і тэхнікі; літаратуры, мастацтва і архітэктуры |
Дата заснавання | 1965 |
З 1965 года існавала прэмія па літаратуры, музыцы і мастацтве, з 1967 года па журналістыцы, з 1967 па архітэктуры, з 1971 года — па літаратуры і мастацтву для дзяцей і юнацтва, у галіне навукі і тэхнікі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).