Цэнтральны камітэт КПБ
Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |
Цэнтра́льны камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — вышэйшы орган Камуністычнай партыі Беларусі ў перыяд паміж з'ездамі ў 1924—1991 гады.
Абіраўся з'ездам КПБ ва ўстаноўленым iм колькасці членаў і кандыдатаў у члены ЦК. Па меры росту шэрагаў КПБ, маштабаў і складанасці задачаў колькасць членаў ЦК павялічвалася.
У сваёй дзейнасці кіраваўся Праграмай і Статутам КПСС, рашэннямі з'ездаў КПСС і КПБ, пленумаў ЦК КПСС.
Пленумы ЦК КПБ склікаліся не радзей за адзін раз у чатыры месяцы.
Упершыню ЦК Кампартыі Беларусі быў абраны 14 мая 1924 года на VIII з'ездзе КП(б)Б у складзе 25 членаў і 7 кандыдатаў у члены ЦК.
Да стварэння ЦК вышэйшымі кіраўнічымі органамі Кампартыі Беларусі былі: Цэнтральнае бюро КП(б)Б, Цэнтральны камітэт КП(б)ЛіБ, Часовае беларускае бюро ЦК РКП(б).
Паўнамоцтвы
правіцьЦК КПБ ўзначальваў усю дзейнасць рэспубліканскай партыйнай арганізацыі па ажыццяўленню палітыкі партыі, арганізоўваў выкананне дырэктыў ЦК КПСС, кіраваў абласнымі, гарадскімі і раённымі партыйнымі арганізацыямі, правяраў іх працу, заслухоўваў справаздачы абкамаў, гаркамаў і райкамаў, ажыццяўляў падбор і расстаноўку кіруючых кадраў.
Пад кіраўніцтвам ЦК КПБ праводзіў сваю працу ЦК ЛКСМБ.
ЦК КПБ накіроўваў працу рэспубліканскіх дзяржаўных і грамадскіх арганізацый працаўнікоў праз партыйныя групы ў іх, зацвярджаў рэдактараў рэспубліканскіх друкаваных партыйных органаў, якія працавалі пад яго кантролем, склікаў з'езды КПБ, даваў справаздачу перад імі і ЦК КПСС.
Бюро ЦК
правіцьДля кіраўніцтва працай партыі паміж Пленумамі ЦК абірае Бюро ЦК КПБ.
Сакратарыят ЦК
правіцьДля кіраўніцтва паўсядзённай працай, пераважна для арганізацыі праверкі выканання партыйных рашэнняў і падбору кадраў пленумамі абіраўся Сакратарыят ЦК КПБ.
Літаратура
правіць- Центральный комитет ЦК КПБ // Белорусская ССР:Краткая Энциклопедия — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. — С. 717. — 768 с.