Часовае беларускае бюро ЦК РКП(б)
Часо́вае белару́скае бюро́ ЦК РКП(б) — часовы кіруючы орган Кампартыі Беларусі. Створана паводле рашэння Прэзідыума ЦК РКП(б) ад 4 лютага 1924 г. для правядзення арганізацыйных і палітычных мерапрыемстваў, звязаных з вяртаннем у склад БССР усходне-беларускіх тэрыторый.
Гісторыя
правіцьБюро выконвала функцыі Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Дзейнічала да 12 мая 1924 г. Яго паўнамоцтвы распаўсюджваліся на тэрыторыі пашыранай БССР, і галоўнай задачай было прадухіленне канфліктаў, якія ўзнікалі ў ходзе ўзбуйнення БССР паміж кіраўніцтвам рэспублікі і партыйнымі арганізацыямі губерняў.
Склад
правіцьУ склад Часовага беларускага бюро ўвайшлі прадстаўнік ЦК РКП(б) і сакратар Часовага беларускага бюро А. М. Асаткін-Уладзімірскі, 5 прадстаўнікоў ад ЦБ КП(б)Б (Я. А. Адамовіч, В. А. Багуцкі, В. А. Нодэль, Ш. Ш. Ходаш, А. Р. Чарвякоў), 4 — ад Віцебскай губерні (В. У. Дзякаў, Э. М. Мендэ, Д. Ф. Прышчэпаў, В. П. Трунтаеў), 2 — ад Гомельскай губерні (Ф. А. Браўковіч, А. Б. Рыськін), 1 — ад Смаленскай губерні (Г. Л. Брандбург, з 4 мая 1924 г. М. М. Галадзед).
Структура
правіцьДля аператыўнага кіраўніцтва справамі быў створаны і дзейнічаў Прэзідыум Часовага беларускага бюро ЦК РКП(б). Часовае беларускае бюро ўключала аддзелы:
- арганізацыйна-інструктарскі;
- агітацыйна-прапагандысцкі;
- Польскае Бюро;
- Галоўнае Бюро яўрэйскіх секцый;
- аддзел работніц і сялянак.
Літаратура
правіць- Отчет Временного Белорусского Бюро ЦК РКП(б): (за время февраль — май 1924 г.). — Мн., 1924.