Вацлаў Антонавіч Багуцкі

Ва́цлаў Анто́навіч Багу́цкі (партыйны псеўданім Шпак, 1884, Буракаў, Варшаўская губерня, Расійская імперыя цяпер Польшча19 снежня 1937, Масква, «Камунарка», НКВД) — рэвалюцыянер, савецкі партыйны дзеяч[1].

Вацлаў Антонавіч Багуцкі
польск.: Wacław Bogucki
Вацлаў Антонавіч Багуцкі.jpg
Сцяг2-і Адказны сакратар ЦК КП(б) Беларусі
11 мая 1922 — 10 лютага 1924
Папярэднік Вільгельм Кнорын
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Намеснік старшыні СНК БССР
1922 — 1924
Кіраўнік урада Аляксандр Чарвякоў
Нараджэнне 1884
Смерць 19 снежня 1937(1937-12-19)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык
Месца працы

БіяграфіяПравіць

З сям’і рабочага. Па прафесіі рабочы-металіст[2]. У 1904 годзе ўступіў у СДКПіЛ. За рэвалюцыйную дзейнасць у Беларусі і на Каўказе 9 разоў арыштоўваўся, чатыры гады правёў у турмах. У 1906 годзе быў дэлегатам пятага з’езду РСДРП ад Гродзенскай губерні. У 1910 годзе збег ад пераследаў у Амерыку, дзе працаваў па арганізацыі сацыял-дэмакратычных груп польскіх рабочых. У 1912 годзе вярнуўся ў Расію[1].

Удзельнік 1-й сусветнай вайны, на фронце вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года арганізаваў групу сацыял-дэмакратыі Польшчы і Літвы ў Тыфлісе, дзе быў членам выканкама Савета рабочых і салдат дэпутатаў ад арміі.

У 1918 годзе кіраўнік камітэта СДКПіЛ у Беластоку і Гродна, арганізатар ячэек Кампартыі Польшчы[1].

Старшыня Гродзенскага падпольнага камітэта РКП(б) у 1918 годзе, старшыня Гродзенскага Савета рабочых дэпутатаў у студзені-красавіку 1919 года. У 1919—20 гадах старшыня Надзвычайнай камісіі ў Мінску, адначасова член Бюро па нелегальнай рабоце пры ЦК КП(б)ЛіБ[1][2].

У 1921 годзе займаўся аднаўленнем камуністычных падпольных арганізацый на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Віленшчыны.

У 1921—24 гадах на савецкай і партыйнай рабоце ў Беларусі —загадчык арганізацыйнага аддзела, сакратар Цэнтральнага Бюро КП(б)Б і намеснік старшыні СНК БССР, намеснік сакратара Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). З’яўляўся прадстаўніком ЦК Кампартыі Польшчы ў Выканкаме Камінтэрна.

Пасля сканчэння курсаў марксізму-ленінізму пры Камуністычнай акадэміі ў Маскве (1929) працаваў у ВЦСПС, быў старшынёй ЦК прафсаюзаў работнікаў сувязі СССР, старшынёй Скандынаўскай секцыі Выканкама Прафінтэрна. З 1936 года ў Хабараўску, член калегіі краявога суда[1].

Арыштаваны 5 верасня 1937 года ў Хабараўску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 44. Асуджаны 19 снежня 1937 года за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31 сакавіка 1956 года[1].

Член ЦВК СССР у 1922—24 гадах і яго прэзідыума ў 1924 годзе.

Ушанаванне памяціПравіць

Яго імём названа вуліца ў Гродне. У Мінску на доме, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1][2].

Зноскі

  1. а б в г д е ё БАГУЦКІ Вацлаў Антонавіч
  2. а б в Богуцкий Вацлав Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 66. — 737 с.

ЛітаратураПравіць

  • Иоффе, Э. Г. От Мясникова до Малофеева: кто руководил БССР / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2008. — 287 с. — С. 179—181. — ISBN 978-985-01-0803-6